Падведзены вынікі раённага спаборніцтва па вытворчасці малака за красавік

Сельское хозяйство

качество-молока-768x461Райкамам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу падведзены вынікі раённага спаборніцтва па вытворчасці малака за красавік.

Сярод малочнатаварных ферм першае месца ў МТФ “Валожанкі” ААТ “Даватарскі” (загадчык — Вячаслаў Машнюк). Прырост вытворчасці малака да адпаведнага перыяду мінулага года склаў 105 працэнтаў, сярэдні надой на карову — 440 кілаграмаў, колькасць рэалізаванага малака класам “экстра” — 100 працэнтаў, таварнасць — 91 працэнт.

Сярод аператараў машыннага даення кароў першае месца ў Надзеі Арловай з МТФ “Пялікі” ААТ “Даватарскі”, якая ў сярэднім надаіла на адну карову 582 кілаграмы малака. Другое месца ў Алены Шышковіч з МТФ “Юзэфова” ААТ “Ельня-Агра”, якая ў сярэднім надаіла на адну карову 408 кілаграмаў малака. Трэцяе — у Валянціны Пузырэўскай з МТФ “Наваселле” ААТ “Агратэхсэрвіс”, якая ў сярэднім атрымала ад адной каровы 358 кілаграмаў малака.

Сярод маладых (да 31 года) аператараў машыннага даення лепшай прызнана Таццяна Савуць з МТФ “Валожанкі” ААТ “Даватарскі”, якая ў сярэднім надаіла на адну карову 485 кілаграмаў малака. Другой стала Алена Смерцьева з МТФ “Трабаўшчына” ААТ “Буеўшчына”, якая ў сярэднім надаіла на адну карову 256 кілаграмаў малака.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *