Шаркаўчане прынялі ўдзел у “Фестывалі традыцый” на святкаванні 50-годдзя горада Айзкраўкле

Актуальное

DSCN8635Паміж Шаркаўшчынскім райвыканкамам і адміністрацыяй горада Айзкраўкле (Латвія) падпісаны пратакол намераў для ўдзелу ў праектных заяўках трансгранічнага супрацоўніцтва “Літва—Латвія—Беларусь”. Менавіта ў рамках выканання дадзенага пратакола шаркаўчане атрымалі запрашэнне на святкаванне 50-годдзя горада Айзкраўкле. Дэлегацыя ў складзе намесніка старшыні райвыканкама Юрыя Анатольевіча Васілеўскага, намесніка начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Іны Мар’янаўны Шынкевіч, намесніка начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Наталлі Анатольеўны Арэшкавай, а таксама калектываў мастацкай самадзейнасці раённага Цэнтра культуры, Германавіцкага Цэнтра культуры і народных традыцый, майстроў раённага Цэнтра рамёстваў 26 і 27 мая прынялі ўдзел у “Фестывалі традыцый” у Латвіі.

Мерапрыемства было арганізавана з мэтай акцэнтаваць увагу на прадстаўнікоў усіх нацыянальнасцей, якія пражываюць у горадзе Айзкраўкле. На яго завіталі калектывы мастацкай самадзейнасці з гарадоў і пасёлкаў Краслава (Латвія), Біржы (Літва), Эпштэін (Германія), Славуціч (Украіна), Шаркаўшчына (Беларусь), Кішкунхалаш (Венгрыя), Тчэў (Польшча).

На месцы правядзення фестываля былі арганізаваны творчыя майстэрні — “Балтыйская сядзіба”, у якой гаспадарылі латышскія і літоўскія калектывы, у “Паўднёвай сядзібе” гасцей сустракалі венгерскія і харвацкія калектывы, самадзейныя артысты з Расіі, Беларусі, Украіны і Польшчы віталі сяброў у “Славянскай сядзібе”. Усе ўдзельнікі дэманстравалі нацыянальную кухню. Калектывы дарылі гледачам сваё песеннае мастацтва, выконваючы песні менавіта на сваёй роднай мове.

Апладысменты ўдзячных гледачоў гучалі для шаркаўчан, калі тыя выходзілі на сцэну і спявалі песні на беларускай мове. Асаблівым попытам карысталіся вырабы майстроў раённага Цэнтра рамёстваў. Але найбольш прысутныя цікавіліся працэсам выпякання бліноў на распаленай калодзе. Такіх дзівосаў латышы і госці горада яшчэ не бачылі.

Шаркаўшчынскія артысты пазнаёміліся і пасябравалі з прадстаўнікамі ўкраінскага, германскага, польскага калектываў. Абмяняліся кантактамі для наладжвання далейшага культурнага супрацоўніцтва.

Прадстаўнікі дэлегацыі Шаркаўшчынскага раёна выказваюць падзяку за садзейнічанне ў арганізацыі паездкі на “Фестываль традыцый” старшыні раённага выканаўчага камітэта Дзмітрыю Міхайлавічу Ламака.

Сяргей РАЙЧОНАК.

DSCN8687642

DSCN8666 DSCN8670



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *