Райкамам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу падведзены вынікі раённага спаборніцтва па вытворчасці малака за май.
Сярод малочнатаварных ферм першае месца ў МТФ “Валожанкі” ААТ “Даватарскі” (загадчык — Вячаслаў Машнюк). Прырост вытворчасці малака да адпаведнага перыяду мінулага года склаў 101 %, сярэдні надой на карову — 455 кілаграмаў, колькасць рэалізаванага малака класам “экстра” — 93 %, таварнасць — 88 %.
Сярод аператараў машыннага даення кароў першае месца ў Святланы Аляксеевай з МТФ “Ручай” ААТ “Агратэхсэрвіс”, якая ў сярэднім надаіла на адну карову 544 кілаграмы малака. Другое месца ў Ніны Лубянцовай з МТФ “Валожанкі” ААТ “Даватарскі”, якая ў сярэднім надаіла на адну карову 537 кілаграмаў малака. Трэцяе — ў Святланы Хаданёнак з МТФ “Зорка” ААТ “Ельня-Агра”, якая ў сярэднім атрымала ад адной каровы 467 кілаграмаў малака.
Сярод маладых (да 31 года) аператараў машыннага даення лепшай прызнана Таццяна Савуць з МТФ “Валожанкі” ААТ “Даватарскі”, якая ў сярэднім надаіла на адну карову 537 кілаграмаў малака.
