З першага чэрвеня на пасадзе намесніка пракурора Шаркаўшчынскага раёна пачаў працаваць Міхаіл Алегавіч Кучэрын

Актуальное

167Малады спецыяліст адразу пачаў уваходзіць у курс спраў. Дапамогу яму аказваюць больш вопытныя калегі — пракурор Андрэй Барысавіч Вецюгоў і памочнік пракурора Аляксандр Паўлавіч Свяцкі. Свой працоўны шлях малады спецыяліст пачаў у верасні 2015 года на пасадзе памочніка пракурора Глыбоцкага раёна.

— Я нарадзіўся і вырас у Глыбокім, — кажа нам Міхаіл Алегавіч.— Навучаўся ў Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі на факультэце бізнэса і права. Заўсёды цікавіўся камерцыйнымі праваадносінамі. Гэта эканамічнае, гандлёвае, міжнароднае гандлёвае права. Пераддыпломную практыку праходзіў у Глыбоцкай пракуратуры, дзе ўпершыню сутыкнуўся не з прыватнымі, а з дзяржаўнымі інтарэсамі. Гэты накірунак мяне вельмі зацікавіў, і я стаў больш паглыблена яго вывучаць.

Яшчэ не прайшоў і месяц, як я пачаў працаваць на новай пасадзе ў пракуратуры Шаркаўшчынскага раёна. Калектыў супрацоўнікаў тут зладжаны, прафесійны, што з’яўляецца вельмі важным фактарам у выкананні пастаўленых перад табой мэт і задач. Праца падабаецца, бо яна шматгранная і шматпрофільная. Спецыфіка маёй работы — гэта крымінальны змест, судовы нагляд, публічныя выступленні ў судзе. Спадзяюся, што спраўлюся з усімі пастаўленымі задачамі, каб зарэкамендаваць сябе прафесіяналам сваёй справы.

Сяргей РАЙЧОНАК



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *