Нагрудным знакам «Выдатнік аховы здароўя» узнагароджаны Уладзімір Леанідавіч Грашчанка — галоўны дзяржаўны санітарны ўрач раёна

Актуальное

IMG_2893 (Копировать)Намеснік Міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, галоўны дзяржаўны санітарны  ўрач Наталля Паўлаўна Жукава  ўручыла нагрудныя знакі “Выдатнік аховы здароўя” 5 прадстаўнікам медыцынскай галіны Віцебшчыны. У ліку ўзнагароджаных – галоўны дзяржаўны санітарны ўрач раёна – Уладзімір Леанідавіч Грашчанка. На працягу 30 год мужчына працуе ў сістэме санітарнай службы раёна, з 2012 года – узначальвае Шаркаўшчынскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогііі.

Уладзімір Леанідавіч  родам з вёскі Долгавічы Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Закончыў мясцовую школу, адслужыў у арміі, паступіў у Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут, дзе атрымаў вышэйшую адукацыю па спецыяльнасці “санітарыя”. Пасля заканчэння інстытута 6 гадоў працаваў у Мсціслаўлі, у 1987 годзе разам з сям’ёй пераехаў на пастаяннае месца жыхарства ў Шаркаўшчыну. Працяглы час  з’яўляўся загадчыкам санітарна-гігіенічнага аддзела санітарна-эпідэміялагічнай станцыі , якая потым была перайменавана ў раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі,  апошнія 5 гадоў – узначальвае Шаркаўшчынскі райЦГЭ. Жонка Уладзіміра Леанідавіча Соф’я Пятроўна працуе ў стаматалагічным аддзяленні Шаркаўшчынскай цэнтральнай раённай бальніцы, многія жыхары нашага раёна добра ведаюць гэту жанчыну як выдатнага ўрача-стаматолага. Уладзімір Леанідавіч і Соф’я Пятроўна выхавалі дваіх ужо дарослых дзяцей – дачку Вольгу і сына Дзмітрыя. Унучка Марыя гэтым летам на  выдатна закончыла 7 класаў Шаркаўшчынскай сярэдняй школы № 1.

Віншуем Уладзіміра Леанідавіча Грашчанку з заслужанай узнагародай  — нагрудным знакам “Выдатнік аховы здароўя” і жадаем далейшых поспехаў як на працы, так і ў асабістым жыцці.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *