Рэпартаж з корманарыхтовачных работ у ААТ «Жвіранка»

Сельское хозяйство

: сцяжок пераможца спабрніцтва Анна Мар’янаўна Бездзель уручае Сяргею Зайцаву
: сцяжок пераможца спабрніцтва Анна Мар’янаўна Бездзель уручае Сяргею Зайцаву

На календары амаль заканчэнне чэрвеня. Вясковыя працаўнікі поўным ходам вядуць работы па корманарыхтоўцы. У кожным сельгаспрадпрыемстве клапоцяцца, каб на зімова-стойлавы перыяд хапіла кармоў для буйной рагатай жывёлы. А сёлета з гэтым вялікія праблемы — травастой значна меншы, чым у мінулыя гады. Халодная вясна і пачатак лета наклалі свой адмоўны адбітак на ўраджайнасць траў. У сярэднім па раёне яна складае 103 цэнтнеры з гектара.

У адкрытым акцыянерным таварыстве “Жвіранка” запланавана скасіць травы першага ўкосу на 750 гектарах. Па стане на 22 чэрвеня яны ўбраны з  470-гектарнай плошчы. Ураджайнасць ледзьве перавышае 145 цэнтнераў з гектара. І хоць гэта вышэй сярэднераённага паказчыка, тым не менш, для самазаспакаення няма падстаў. Каб без перашкод сустрэць і правесці зімова-стойлавы перыяд, трэба нарыхтаваць не менш як 24 цэнтнеры кармавых адзінак на ўмоўную галаву жывёлы.

19 чэрвеня кормаўборачная тэхніка ААТ “Жвіранка” пачала працаваць у аддзяленні Каўшэлева. На полі, якое мяжуе з Міёрскім раёнам, папярэдне пачалі скошваць спачатку канюшыну, а затым перайшлі на люцэрну, каб затым правяленую массу, папярэдне здрабніўшы, закладваць у сянажныя траншэі на мясцовай малочнатаварнай ферме.

— Работы па закладцы сенажу ў нашым аддзяленні мы пачалі ў панядзелак, — тлумачыць памочнік брыгадзіра Кірыл Сямёнаў.— Травастой вельмі слабы, бо не хапіла вільгаці ў глебе для яго росту, ды і недахоп мінеральных удабрэнняў таксама адыграў сваю адмоўную ролю. На скошванні траў у нас задзейнічаны Алег Андруковіч, Уладзімір Гаўрылаў і Пётр Бездзель. Драбненнем правяленай массы займаюцца на КЗР-10 Алег Крышталевіч і на КВК-800 Сяргей Зайцаў. Пяць адзінак тэхнікі — трактары і грузавыя аўтамашыны — адвозяць зялёную масу ў сянажныя траншэі. Трамбоўкай займаецца на К-701 Андрэй Баравік.

Пакуль мы размаўлялі з брыгадзірам, на поле прыехала намеснік дырэктара гаспадаркі па ідэалагічнай рабоце Анна Мар’янаўна Бездзель. На непрацяглы час работы прыпыніліся, каб уручыць чырвоныя сцяжкі лідарам спаборніцтва па корманарыхтоўцы. Імі сталі Іван Молакаў, Сяргей Зайцаў, Алег Крышталевіч і Пётр Бездзель.

— Стараемся працаваць шчыра і сумленна, каб не было прэтэнзій з боку кіраўніцтва сельгаспрадпрыемства, — кажа Іван Молакаў. — Работу сваю, як вы бачыце самі, выконваем бездакорна, бо цяпер менавіта ад нас залежаць хуткасць і якасць правядзення корманарыхтоўкі для будучай зімоўкі буйной рагатай жывёлы.

Пасля ўзнагароджвання механізатары хутка занялі свае месцы ў кабінах трактароў і камбайнаў, каб не губляючы часу, напаўняць чарговыя прычэпы зялёнай масай.

Сяргей РАЙЧОНАК.

IMG_2282 IMG_2284 IMG_2292 IMG_2297 IMG_2303 IMG_2308 IMG_2309 IMG_2317 IMG_2319



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *