Калектыў магазіна “Журавінка”заўсёды рады сваім пакупнікам

Актуальное

219Словы ўдзячнасці ад пакупнікоў з’яўляюцца найлепшым пацверджаннем добрай работы гандлёвага аб’екта. Наведаўшы магазін адзін раз, пакупнік абавязкова вернецца туды зноў, калі застанецца задаволеным узроўнем абслугоўвання, якасцю набытага тавара, і, канешне, яго прымальным коштам.

Шмат добрых слоў ад жыхароў нашага гарадскога пасёлка паступае ў адрас работнікаў магазіна № 24 “Журавінка” ПГУП “Саюзкаапгандаль”, што размешчаны на вуліцы Ціміразева. З 1 сакавіка бягучага года калектыў магазіна працуе ў абноўленым саставе і налічвае 13 чалавек, 5 з якіх — прадаўцы.

Як паведаміла загадчыца магазіна “Журавінка” Людміла Мікалаеўна Алянцэвіч, продаж тавараў, у асноўным,  ажыццяўляецца на прынцыпах самаабслугоўвання. Зручна для пакупнікоў размешчаны стэлажы з разнастайнай прадукцыяй. Для экспаніравання мяса, каўбас, сыроў, малочнай прадукцыі, іншых прадуктаў выкарыстоўваюцца халадзільныя вітрыны, у якіх падтрымліваецца неабходная тэмпература. У асартыментным пераліку — усе віды харчовых тавараў і нехарчовая група. У вялікім аб’ёме прадстаўлена прадукцыя беларускай вытворчасці. Ва ўніверсаме праходзяць разнастайныя акцыі, найбольшым попытам сярод пакупнікоў карыстаецца “Тавар дня” — акцыя, якая прадугледжвае продаж вызначанага тавара без гандлёвай надбаўкі, па сабекошту. З мэтай прыцягнення новых пакупнікоў на летні перыяд у магазіне запланавана адкрыццё міні-бара. Прадукцыю сваёй гандлёвай кропкі супрацоўнікі магазіна прапануюць і вяскоўцам — з дапамогай аўталаўкі яны развозяць свой тавар у розныя населеныя пункты раёна, што дазваляе забяспечыць дадатковы прыбытак. Безумоўна, у наш час канкурыраваць з “Еўраоптам” і прыватнымі гандлёвымі кропкамі няпроста. Каб не страціць пакупнікоў, супрацоўнікі калектыву “Журавінка” арыентуюцца на пажаданні шаркаўчан, своечасова заказваюць патрэбныя людзям прадукты, у тым ліку і тыя, якіх у дадзены момант не хапае ў суседніх аб’ектах гандлю.

— У наш няпросты час каб заставацца на плаву, неабходна пастаянна ўдасканальваць сваю работу, арыентавацца на пажаданні пакупнікоў, — кажа загадчыца магазіна Людміла Алянцэвіч. — Прадаўцы ў “Журавінцы” прадастаўляюць поўную інфармацыю пра тавар, строга кантралююць срокі рэалізацыі прадукцыі. Адметнымі рысамі калектыву з’яўляюцца аператыўнасць у рабоце, уважлівыя адносіны да людзей, ветлівасць і дабразычлівасць. Толькі на такіх умовах можа існаваць сучасны гандаль, і задаволены пакупнік абавязкова стане пастаянным наведвальнікам гандлёвай кропкі.

Са святам вас, работнікі сістэмы кааперацыі!

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.IMG_3193 (Копировать) IMG_3195 (Копировать) IMG_3198 (Копировать) IMG_3199 (Копировать) IMG_3204 (Копировать) IMG_3206 (Копировать)



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *