Фестываль «Прыдзісненскія крыніцы» у Шаркаўшчыне. Фотарэпартаж са святочнай урачыстасці, прысвечанай Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і Дню вызвалення нашага гарадскога пасёлка ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

Актуальное

 

IMG_3555 (Копировать)

У свеце мяняецца многае. І толькі нястомная праца вяскоўцаў па-ранейшаму застаецца адной з самых значных, няпростых і запатрабаваных. Без станоўчых рэзультатаў працы сяльчан увогуле не будзе сацыяльна-эканамічнага дабрабыту дзяржавы. А таму лепшыя прадстаўнікі аграрнага сектара Шаркаўшчынскага краю ў мінулыя выхадныя атрымалі ўзнагароды падчас правядзення традыцыйнага раённага фестывалю “Прыдзісненскія крыніцы-2017”. Яны як ніхто іншы добра ведаюць, што лёгкага хлеба не бывае.

“Прыдзісненскія крыніцы” — свята нашага гарадскога пасёлка Шаркаўшчына — у гэтым годзе прайшло напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і ў гонар Дня вызвалення Шаркаўшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Таму і распачаўся раённы фестываль з урачыстага мітынгу “Беларусь мая сінявокая” ля помніка загінуўшым воінам на плошчы райвыканкама. Прадстаўнікі раённай улады, працоўных калектываў і навучальных устаноў, ветэраны вайны і працы ўшанавалі памяць ахвяр фашызму хвілінай маўчання, усклалі да падножжа абеліска вянкі і кветкі. Святочны настрой шаркаўчанам не сапсаваў нават дождж, які ў гэты дзень не прыпыняўся амаль ні на хвіліну, і ўрачыстасць, падчас якой узнагароды атрымалі ветэраны, сем’і-юбіляры і працаўнікі сельскай гаспадаркі працягвалася ў раённым Цэнтры культуры. Дарэчы, дождж на свята, згодна з народнымі прыкметамі, да поспеху і багацця.

У раённым цэнтры культуры падчас святочнага канцэрта выступілі лепшыя калектывы мастацкай самадзейнасці нашага пасёлка і раёна. З прывітальным словам да шаркаўчан і гасцей нашага краю звярнуўся першы намеснік старшыні райвыканкама С. В. Струй. Сяргей Валянцінавіч павіншаваў землякоў са святам,  пажадаў ім выдатнага настрою і прыемнага адпачынку, уручыў заслужаныя ўзнагароды прадстаўнікам аграрнага сектара і сем’ям-юбілярам. Асобныя словы віншаванняў першы намеснік старшыні райвыканкама адрасаваў ветэрану Вялікай Айчыннай вайны Якаву Міхайлавічу Глушакову, які прысутнічаў на свяце, а таксама жыхарам нашага раёна — малалетнім вязням фашысцкіх канцлагераў — людзям, якія не па чутках ведаюць, што такое вайна. Пасля завяршэння канцэрта цікавую святочную праграму для ветэранаў і малалетніх вязняў падрыхтавалі супрацўнікі ТЦСАН і раённага цэнтра культуры. Мерапрыемства прайшло ў аддзяленні дзённага прабывання для грамадзян пажылога ўзросту.

Напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і ў гонар святкавання Дня вызвалення Шаркаўшчыны ад фашысцка-нямецкіх захопнікаў лепшыя прадстаўнікі аграрнага сектара нашага краю атрымалі заслужаныя ўзнагароды.

За своечасовае и якаснае правядзенне вясенняй сяўбы першае

месца прысуджана ААТ «Ельня-Агра» (дырэктар Міхаіл Мікалаевіч Якімовіч).

За дасягненне лепшых рэзультатаў узнагароджаны механізатары, занятыя на падрыхтоўцы глебы:

Уладзімір Спірыдонавіч Падоба (ААТ «Буеўшчына») — 1 месца;

Аляксандр Казіміравіч Драбовіч (ААТ «Даватарскі») — 2 месца;

Алег Генадзьевіч Андруковіч (ААТ «Жвіранка») — 3 месца.

Маладыя механізатары:

Яўген Юр’евіч Арэх (ААТ «Ельня-Агра») — 1 месца;

Ліпскі Дзмітрый Арсаноф’евіч (ААТ “Даватарскі”) — 2 месца;

Юрый Віктаравіч Пузырэўскі (ААТ “Буеўшчына”) — 3 месца.

За дасягненне лепшых рэзультатаў сярод механізатараў, занятых на ўнясенні мінеральных тукаў, узнагароджаны:

Віктар Алейзавіч Максімаў (ААТ “Буеўшчына”) — 1 месца;

Васілій Мікалаевіч Якімовіч (ААТ “Ельня-Агра”) — 2 месца;

Сяргей Расціслававіч Шаўлюга (ААТ “Жвіранка”) — 3 месца;

малады механізатар Вячаслаў Паўлавіч Цімафееў (ААТ “Буеўшчына”) — 1 месца.

За дасягненне лепшых рэзультатаў сярод механізатараў, занятых на сяўбе яравых культур узнагароджаны:

Юрый Часлававіч Урублеўскі (КУВСП “Гарадзец”) — 1 месца;

Анатолій Нікадзімавіч Грыгаровіч (ААТ “Агратэхсэрвіс”) — 2 месца;

Андрэй Іосіфавіч Удобкін (ААТ “Ельня-Агра”) — 3 месца.

Маладыя механізатары:

Вадзім Алегавіч Падоба (ААТ “Буеўшчына”) — 1 месца;

Раман Юр’евіч Яшчанка (ААТ “Жвіранка”) — 2 месца;

Сяргей Віктаравіч Хаданёнак (ААТ “Княж”) — 3 месца.

Ганаровымі граматамі райвыканкама за дасягненне лепшых паказчыкаў пры правядзенні вясенне-палявых работ узнагароджаны механізатары:

Алег Сяргеевіч Лаўрыновіч (ААТ “Васюкі”), Сяргей Юльянавіч Кабак (“ААТ “Агратэхсэрвіс”), Аляксандр Станіслававіч Лаўрыновіч (ААТ “Княж”), Іван Іванавіч Шышковіч (ААТ “Ельня-Агра”), Аляксандр Арсеньевіч Дзянісаў (КУВСП “Гарадзец”), Ігар Іванавіч Кандрацьеў (“ААТ Агратэхсэрвіс”), Валерый Пятровіч Бараноўскі (ААТ “Даватарскі”), Віктар Іванавіч Шатыбелка (ААТ “Васюкі”), Расціслаў  Анатольевіч Жынгель (КУВСП “Гарадзец”), Валерый Яўгенавіч Ласоўскі (ААТ “Даватарскі”), Мікалай Аляксеевіч Дарашчонак (ААТ “Даватарскі”), Іван Фёдаравіч Грыгор’еў (ААТ “Княж”), Іван Іванавіч Ермаловіч (ААТ “Васюкі”), Віктар Селівестравіч Цімафееў (ААТ “Жвіранка”), а таксама

галоўны аграном Пётр Віктаравіч Протас (ААТ “Ельня-Агра”), начальнік аддзялення “Каўшэлева” Пётр Генадзьевіч Катовіч (ААТ “Жвіранка”), галоўны аграном Віктар Флер’янавіч Атрашкевіч (ААТ “Буеўшчына”).

 

У дзень нашага гарадскога пасёлка ўзнагароды таксама атрымалі сем’і шаркаўчан, якія напярэдадні ўрачыстасці адзначалі залаты і сярэбраны юбілеі сумеснагажыцця, а таксама сем’і, у якіх нядаўна нарадзіліся дзеці — самыя юныя жыхары Шаркаўшчыны. Гэта сем’і Аляксандра Аляксандра і Марыі Аркадзьеўны Бурчыц (50 год сумеснага жыцця), Пятра Пятровіча і Жанны Міледзьеўны Пачкоўскіх (25 год сумеснага жыцця), а таксама маладыя сем’і Леаніда Антонавіча і Святланы Мікалаеўны Грыгаровіч, Яўгенія Аляксандравіча і Аляксандры Аляксандраўны Качан, у якіх падрастаюць дзеткі — самыя юныя жыхаркі Шаркаўшчыны — Вера Грыгаровіч і Стэфанія Качан. Арганізатары мерапрыемства выказваюць словы падзякі прафкамам арганізацый, з дапамогай якіх былі набыты падарункі для ўзнагароджаных сем’яў. Гэта ААТ “Даватарскі”, УП “Фармацыя”, Шаркаўшчынскі РЭС і цэнтральная раённая бальніца.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.
IMG_3496 (Копировать) IMG_3499 (Копировать) IMG_3507 (Копировать) IMG_3516 (Копировать) IMG_3518 (Копировать) IMG_3524 (Копировать) IMG_3535 (Копировать) IMG_3540 (Копировать) IMG_3548 (Копировать) IMG_3550 (Копировать) IMG_3555 (Копировать) IMG_3562 (Копировать) IMG_3568 (Копировать)IMG_356 (Копировать) IMG_513 (Копировать)IMG_3578 (Копировать) IMG_3583 (Копировать) IMG_3584 (Копировать) IMG_3587 (Копировать) IMG_3593 (Копировать) IMG_3597 (Копировать) IMG_3601 (Копировать) IMG_3606 (Копировать) IMG_3627 (Копировать) IMG_3633 (Копировать)
IMG_3637 (Копировать) IMG_3663 (Копировать) IMG_3669 (Копировать) IMG_3673 (Копировать) IMG_3675 (Копировать) IMG_3689 (Копировать) IMG_3694 (Копировать) IMG_3697 (Копировать) IMG_3722 (Копировать) IMG_3735 (Копировать) IMG_3757 (Копировать)IMG_2512 (Копировать)IMG_2519 (Копировать)IMG_3636 (Копировать)



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *