На пачатку ліпеня свой 60-гадовы юбілей адзначае Шаркаўшчынскі кансервавы завод.

Актуальное

 351 (Копировать)

Галоўнае на тэрыторыі нашага раёна прадпрыемства ў 1957 годзе адкрывалася як “Шаркаўшчынскі кансервава-агароднінасушыльны завод”, які праз год пачаў працаваць на поўную магутнасць. Пад’язныя шляхі і тэрыторыя прадпрыемства яшчэ ў той час былі не замошчаны і не добраўпарадкаваны. Завод пачынаў сваю дзейнасць без складскіх і падсобных памяшканняў.

У лютым 1958 года пастанаўленнем Праўлення шаркаўшчынскага райспажыўсаюза было прынята рашэнне “У сувязі з увядзеннем у эксплуатацыю сушыльнага завода назначыць яго дырэктарам Канстанціна Юльянавіча Бондара, бухгалтарам — Людмілу Паўлаўну Барсук. І ўжо ў 1968 годзе акрамя сушанай бульбы, з якой і пачыналася вытворчасць, завод выпрацоўваў кансервы пладова-агароднінныя, сокі пладова-ягадныя, безалкагольныя напоі, кісель, пюрэ сульфіцыраванае. Своё сённяшні выгляд завод набыў у перыяд кіраўніцтва Барыса Аркадзьевіча Гарадзецкага. Ён узначальваў завод з 1976 па 1988 год, менавіта ў гэты перыяд былі пабудаваны склады гатовай прадукцыі, ангар, цукеркавы і сокавы цэхі, лабараторыя, значна павялічыўся кансервавы цэх, заасфальтавалі тэрыторыю завода.

У 1999 годзе, нягледзячы на фінансавыя цяжкасці, быў пабудаваны цэх па выпуску мясных і мясараслінных кансерваў з прадукцыйнасцю 350 тубаў у год.

У 2002 годзе запушчаны ў эксплуатацыю цэх па разліву пладова-ягаднага віна праектнай магутнасцю 230000 дал у год. Зараз на заводзе выпускаецца 360 тысяч дал віна ў год.

— Сёння ў склад філіяла Шаркаўшчынскага кансервавага завода, акрамя непасрэдна тэрыторыі завода, уваходзяць транспартна-тэхнічны аддзел, аддзел грамадскага харчавання, 9 гандлёвых кропак, скотаўбойны цэх і цэх па перапрацоўцы мясных паўфабрыкатаў, — паведаміў дырэктар філіяла завода Сяргей Мікалаевіч Макаранка, які на працягу апошніх 5 гадоў узначальвае калектыў прадпрыемства. — У наш час філіял кансервавага завода ажыццяўляе выпуск пладовага віна палепшанай якасці і спецтэхналогіі. Вінная прадукцыя прадпрыемства рэалізуецца на тэрыторыі ўсёй Віцебскай вобласці. Акрамя гэтага, у невялікім аб’ёме на заводзе выпускаюцца мясныя кансервы, у склад якіх уваходзяць толькі натуральныя прадукты і спецыі, дзякуючы гэтаму мясная прадукцыя нашага прадпрыемства заваявала добрую рэпутацыю ў шаркаўчан і гасцей нашага раёна.

І хоць сёння філіял Шаркаўшчынскага кансервавага завода перажывае не лепшы свой перыяд, калектыў прадпрыемства не апускае рукі і робіць усё магчымае, каб завод пратрымаўся на плаву, паступова развіваўся, не спыняўся на дасягнутым, а прадукцыя заставалася канкурэнтназдольнай. Зараз калектыў завода налічвае 66 чалавек, рабочых і спецыялістаў, занятых на вытворчасці.

Менавіта яны, нашы працаўнікі, галоўны капітал і патэнцыял філіяла кансервавага завода. У большасці сваёй гэта людзі, правераныя часам, гатовыя супрацьстаяць многім праблемам і цяжкасцям, надзейныя і адказныя работнікі і спецыялісты, на якіх і трымаецца сёння вытворчасць у Шаркаўшчыне. Звыш трох дзясяткаў гадоў на кансервавым заводзе працуюць Вольга Пятроўна Латышонак, Мая Мікалаеўна Рафаловіч, Алена Казіміраўна Павучонак, Мікалай Мікалаевіч Хадасевіч, Галіна Мікалаеўна Кандрацьева.

Немагчыма думаць пра будучыню завода і не ўспомніць нашых ветэранаў, людзей, якія не па чутках ведаюць, што 60 гадоў — гэта перыяд няпростай напружанай працы ўсяго калектыву. З юбілеем завода вас, паважаныя ветэраны і дзякуй вам за вашу працу.329 (Копировать)

У ліку лепшых работнікаў нашага калектыву — Алена Валер’еўна Ластаўка, Кацярына Анатольеўна Сякерына, Таццяна Уладзіміраўна Цітовіч, Юлія Юр’еўна Барыла, Аляксей Генадзьевіч Рак, Валерый Рычардавіч Носка, Аляксей Уладзіміравіч Клакоўскі, Таццяна Уладзіміраўна Чупрова, Алена Яўгенаўна Малкова, Анафа Ісаеўна Буславічус, Марыя Васільеўна Сарокіна, Людміла Іосіфаўна Сапонька і многія-многія іншыя нашы працаўнікі.

За 5 месяцаў бягучага года на тэрыторыі нашага завода выпушчана 128 тысяч дал пладова-ягаднага віна, што складае 117,4 працэнта да ўзроўню мінулага года. Выручка ад рэалізаванай прадукцыі за названы перыяд склала 5 мільёнаў 95 тысяч рублёў. Прыбытак ад рэалізацыі — 562 тысячы рублёў.

Дастаткова стабільныя эканамічныя паказчыкі, надзейныя, адданыя сваёй справе рабочыя, кваліфікаваныя спецыялісты, якасная і дакладна структурыраваная сістэма кантролю якасці і вытворчасці ў цэлым — усё гэта дае падставы спадзявацца на тое, што 60 год — чарговая, але далёка не апошняя старонка ў гісторыі нашага філіяла  Шаркаўшчынскага кансервавага завода.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.IMG_347 (Копировать) IMG_3360 (Копировать) IMG_3395 (Копировать) IMG_3404 (Копировать) IMG_3414 (Копировать) IMG_3426 (Копировать) IMG_3430 (Копировать) IMG_3433 (Копировать) IMG_3447 (Копировать) IMG_3463 (Копировать) IMG_3467 (Копировать) IMG_3472 (Копировать) IMG_3480 (Копировать) IMG_3490 (Копировать)



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *