Святкаванне Купалля ў Шаркаўшчыне

Актуальное

IMG_4130 (Копировать)

Народнае свята Купалле адзначылі шаркаўчане ў ноч з 6 на 7 ліпеня ў парку райсельгастэхнікі. Нават нягледзячы на тое, што неба было зацягнута хмарамі і перыядычна ішоў дождж, на месца правядзення мерапрыемства прыйшло мноства людзей. Некаторыя ішлі па-асобку, іншыя крочылі сем’ямі, каб паслухаць старадаўнія песні, паглядзець аўтэнтычныя танцы, паласавацца пачастункамі, якія можна было набыць у дзяржаўных і прыватных гандлёвых палатках. Работнікі раённага Цэнтра культуры падрыхтавалі гульнёва-забаўляльную праграму, удзел у якой мог прыняць любы жадаючы. Мужчыны ў выпрабаваннях спрачаліся, хто акажацца з іх мацнейшым. Дзяўчаты плялі на хуткасць купальскія вянкі, каб потым, папярэдне загадаўшы самае запаветнае жаданне, спусціць іх на ваду.

Купалле лічыцца вяршыняй лета, час, на які прыпадае найбольшы росквіт прыроды, яе чароўнага і патаемнага хараства. Яшчэ з язычніцкіх часоў чалавек імкнуўся жыць у гармоніі з прыродай, ведаць яе таямніцы і загадкі, карыстацца гаючай сілай вады, раслін. Па вераваннях, менавіта на Купалле травы набываюць сваю цудадзейную сілу, таму і існуе павер’е сярод маладых дзяўчат і хлопцаў, што дзесьці ў густых лясах цвіце, пераліваючыся промнямі агню, чароўная папараць-кветка. І кожная закаханая пара хоча знайсці яе, каб быць шчаслівымі і пражыць у згодзе свае гады.

У даўніну спаць у купальскую ноч лічылася грахом. Трэба было весяліцца, спяваць, танчыць. Удзельнікі свята ў Шаркаўшчыне выканалі гэту традыцыю, а самае галоўнае, што кожны атрымаў задавальненне і добры настрой.

Сяргей РАЙЧОНАК.

IMG_4011 (Копировать) IMG_4018 (Копировать) IMG_4019 (Копировать)IMG_4027 (Копировать)IMG_4028 (Копировать)IMG_4030 (Копировать)IMG_4033 (Копировать)IMG_4037 (Копировать)IMG_4043 (Копировать)IMG_4048 (Копировать)IMG_4058 (Копировать)IMG_4061 (Копировать)IMG_4063 (Копировать)IMG_4081 (Копировать)IMG_4089 (Копировать)IMG_4095 (Копировать)IMG_4097 (Копировать)IMG_4102 (Копировать)IMG_4122 (Копировать)IMG_4126 (Копировать)IMG_4130 (Копировать)IMG_4131 (Копировать)IMG_4132 (Копировать)IMG_4137 (Копировать)IMG_4144 (Копировать)IMG_4145 (Копировать)IMG_4148 (Копировать)IMG_4154 (Копировать)IMG_4156 (Копировать)IMG_4162 (Копировать)IMG_4170 (Копировать)IMG_4173 (Копировать)IMG_4176 (Копировать)IMG_4179 (Копировать)IMG_4181 (Копировать)IMG_4182 (Копировать)IMG_4185 (Копировать)IMG_4188 (Копировать)IMG_4192 (Копировать)IMG_4197 (Копировать)IMG_4199 (Копировать)IMG_4207 (Копировать)

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *