Карэспандэнт раённай газеты пабываў на жывёлагадоўчай ферме Савуткі

Сельское хозяйство

399 (Копировать)

Побач з жывёлагадоўчай фермай Савуткі пасвіцца статак буйной рагатай жывёлы. У ім знаходзяцца цялушкі ў колькасці 196 галоў. Даглядаюць іх чатыры пастухі Антон Ласоўскі, Андрэй Бука, Дзмітрый Дрозд і Сяргей Калмук. Мужчыны працуюць па два чалавекі пазменна. У той дзень, калі мы прыехалі на пашу, статак пасвілі Антон Ласоўскі і Андрэй Бука. Пастухі адводзілі новы загон для жывёлы.

— Травастой сёлета рэдкі, таму трэба часцей мяняць загоны для выпасу, — кажа нам Антон Ласоўскі. — Працуем мы ўдваіх, бо ёсць небяспека таго, што цялушкі могуць прарваць агароджу і выйсці на аўтамабільную дарогу. Разам з напарнікам спыніць статак значна лягчэй. Кожныя раніцу і вечар прыязджаюць загадчыца фермы і іншыя спецыялісты, праводзяць, калі тое патрабуецца, лячэнне жывёлы, знаёмяць нас з умовамі аплаты працы. Перыядычна прыязджае і дырэктар нашага сельгаспрадпрыемства Юрый Захаравіч Лазарэц. Кіраўнік дапамагае нам аператыўна вырашаць шматлікія праблемы, калі яны ўзнікаюць.

Сяргей РАЙЧОНАК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *