Працаўнікі сяла: механізатар ААТ “Ельня-Агра” Іван Шышковіч

Сельское хозяйство

702Шчырай працай вылучаюцца работнікі сельгаспрадпрыемства “Ельня-Агра”. Тут шмат перадавікоў вытворчасці ў жывёлагадоўлі, раслінаводстве. Да ліку лепшых механізатараў гаспадаркі адносяць Івана Шышковіч. Мужчына працуе на энерганасычаным трактары МТЗ-3022. Вясной і восенню рыхтуе глебу для сяўбы, а летам займаецца перавозкай грузаў. У прыватнасці, падчас корманарыхтоўчай кампаніі Іван адвозіць ад камбайнаў зялёную масу ў сянажныя траншэі для зімоўкі буйной рагатай жывёлы. На свой рахунак механізатар запісаў ужо не адну тысячу тон перавезенай “зялёнкі”. Лета ў самым разгары, значыць, наперадзе яшчэ многа працы па нарыхтоўцы кармоў. Хутка распачнецца ворыва пад сяўбу азімых зерневых, дзе і будзе задзейнічаны Іван Шышковіч.

Сяргей РАЙЧОНАК.

Фота Алены АНАНІЧ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *