На сакавітай траве і надоі вялікія

Актуальное Сельское хозяйство

аператары машыннага даення Ірэна Ветрынене, Валянціна Рачыцкая і Алена Лабацэвіч
аператары машыннага даення Ірэна Ветрынене, Валянціна Рачыцкая і Алена Лабацэвіч

У гэтым мы ўпэўніліся, калі наведалі адзін з трох гуртоў малочнатаварнай фермы “Наваселле” ААТ “Агратэхсэрвіс”, які пасвіцца каля цэнтральнай сядзібы гаспадаркі. На полі пасля нядаўніх дажджоў вырасла выдатная канюшына, дзякуючы якой і надоі малака значна павялічыліся.

— У дадзеным гурце налічваецца 145 галоў кароў, — кажа загадчыца фермы Людміла Сіпко, якая прыехала на абедзенную дойку. — Даенне ў нас трохразовае. Нядаўна ўсе статкі мы перагналі на палі з канюшынай. Гэта дало свой станоўчы вынік, і цяпер у сярэднім мы атрымліваем ад каровы па 17 кілаграмаў малака. У дзень з гурта валавы надой складае дзве з паловай тоны. Тут і добрая трава спрыяе высокім надоям, і адносіны да даручанай справы людзей, занятых у жывёлагадоўлі. Выдатна працуюць пастухі Віктар Буйка, Іосіф Томка, Сяргей Пальчэх. Зацікаўленыя ў высокіх надоях і самі аператары машыннага даення — Валянціна Рачыцкая, Алена Лабацэвіч, Наталля Ясюкевіч і Ірэна Ветрынене. Апошняя, дарэчы, працуе падменнай даяркай. Ніколі не ўзнікала нараканняў на іх работу, бо кожны разумее, што ад надояў малака залежыць памер заработнай платы.

Сяргей РАЙЧОНАК



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *