У дыскаўнтары бытавой хіміі «Востраў чысціні» заўсёды рады пакупнікам

Актуальное

353Яшчэ ў апошнія дні красавіка ў нашым гарадскім пасёлку адкрыўся спецыялізаваны дыскаунтар бытавой хіміі, касметыкі і парфумерыі “Востраў чысціні”, які з той пары з задавальненнем наведваюць многія жыхары нашага раёна. Асаблівую папулярнасць новы гандлёвы аб’ект заваяваў сярод жанчын, якія адзначаюць, што менавіта ў “Востраве чысціні” ў надзвычай шырокім для нашага гарадскога пасёлка асартыменце прадстаўлены разнастайныя мыйныя, чысцячыя і дэзынфекцыйныя сродкі. Як вядома, дом патрабуе жаночай увагі заўсёды. А спецыялізаваная гандлёвая кропка якраз тое месца, у якім нашы гаспадыні не проста знойдуць неабходныя тавары для дома на любы густ, але яшчэ і змогуць парадаваць сябе, сваіх родных, не забываючы пры гэтым пра сямейны бюджэт. Бо дыскаўнтар (ад англійскага discount —скідка, рабіць скідку) — магазін з шырокім асартыментам тавараў па цэнах, ніжэй за рыначныя.

Сетка, якая ўжо сёння налічвае 340  магазінаў, прадстаўленая ў розных гарадах Беларусі, спецыялізуецца  на таварах бытавой хіміі, касметыцы, парфумерыі, сродках асабістай гігіены, гаспадарчых таварах. Геаграфія адкрыцця новых магазінаў пастаянна пашыраецца — сёлета “Востраў чысціні” завітаў і ў Шаркаўшчыну

— Рабіць пакупкі ў “Востраве чысціні” зручна і выгадна, дзякуючы шматлікім акцыям, якія мы рэгулярна праводзім, —паведаміла загадчыца гандлёвага аб’екта ў нашым гарадскім пасёлку Вікторыя Драчова. — Больш падрабязную інфармацыю пра ўсе акцыі і скідкі, якія ў дадзены момант дзейнічаюць у нашым гандлёвым аб’екце, можна прачытаць у бясплатных буклетах для наведвальнікаў. Так у магазіне  пастаянна рэалізуецца група тавараў, кошт якіх зніжаны на 50 працэнтаў. Праз кожныя 15 дзён тавар са скідкай абнаўляецца. Попытам сярод пакупнікоў карыстаюцца “Акцыя выхаднога дня”, розыгрышы каштоўных прызоў, у якіх удзельнічаюць нашы наведвальнікі. Уважліва прыглядайцеся да чырвоных цэннікаў — яны таксама на таварах са скідкай. Растэрміноўка плацяжу срокам на адзін месяц прадастаўляецца ўладальнікам карты “Халва”.

Зручным для шаркаўчан з’яўляецца і графік работы гандлёвага аб’екта. Пасля работы не трэба спяшацца, каб купіць усё неабходнае. “Востраў чысціні” працуе штодзённа з 9 да 20 гадзін, без абеда і выхадных. Прываблівае шаркаўчан і надзвычай шырокі асартымент самых розных тавараў, сярод якіх прадукцыя сусветных выторцаў,  беларускіх прадпрыемстваў у поўным аб’ёме і нават уласнай вытворчасці (тавары гандлёвай кампаніі “Ромакс”). У магазіне можна набыць дысконтную карту з 7 працэнтнай скідкай на ўсе групы тавараў (акрамя тых, што ўжо прадаюцца па акцыі).

Штат супрацоўнікаў новага гандлёвага аб’екта налічвае 8 чалавек, якія, калі ў гэтым узнікае патрэба,  дапамогуць знайсці і выбраць неабходны тавар. Як адзначылі самі пакупнікі “Вострава чысціні”, новы гандлёвы аб’ект ім вельмі падабаецца.

І сапраўды, вельмі зручна зайсці ў спецыялізаваны магазін і выбраць усё неабходнае, атрымаўшы пры гэтым нядрэнную скідку. Акрамя грашовых сродкаў пакупнікі яшчэ і эканомяць час: не трэба бегаць па горадзе і шукаць неабходны тавар па больш прымальнай цане. А дзякуючы ўсім прапановам і акцыям, якімі новы дыскаўнтар ў Шаркаўшчыне радуе сваіх пакупнікоў, нашым жанчынам стала значна прасцей клапаціцца пра сваю прыгажосць і здароўе, выбіраць неабходныя тавары для ўсіх членаў сям’і і падтрымліваць чысціню і ўтульнасць у дамах.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *