Першая палова жніўня радуе нас па-летняму спякотным сонечным надвор’ем. І вядома ж, у такую спёку з’яўляецца многа ахотных асвяжыцца ў вадзе.
—Але купацца трэба з асцярожнасцю, — папярэджвае старшыня раённага таварыства выратавання на вадзе Уладзімір Валер’евіч Катовіч. — Справа ў тым, што, нягледзячы на спёку, вада ў вадаёмах не прагрэлася і застаецца халоднай. Пры такой розніцы тэмператур паветра і вады наступствы купання могуць негатыўныя: ад прастуды да сутаргі ў вадзе і ўтаплення. Таксама трэба звярнуць увагу на тое, што цячэнне ў рацэ Дзісна вельмі моцнае і аматарам паплаваць трэба разлічваць свае сілы. Амаль кожны дзень ў навінах з’яўляюцца паведамленні пра трагічныя здарэнні на вадаёмах нашых вобласці і рэспублікі. Будзьце вельмі ўважлівымі падчас адпачынку каля вады, каб з вамі і вашымі блізкімі не здарылася бяды.
Андрэй БУРЭЦ.
