Кожны год зімою, калі больш вольнага часу, кіраўнікі і спецыялісты сельскагаспадарчай вытворчасці павышаюць свой узровень ведаў. Не выключэннем стаў і сёлетні год.
У вялікай зале Дома Саветаў сабраліся кіраўнікі, галоўныя заатэхнікі, заатэхнікі-селекцыянеры, галоўныя ветурачы і ветфельчары, начальнікі ўчасткаў гаспадарак раёна, загадчыкі і ветурачы даільных залаў ААТ “Жвіранка”, спецыялісты ўпраўлення райсельгасхарчу.
Перад прысутнымі выступілі прафесарска-выкладчыцкі састаў Віцебскай акадэміі ветэрынарнай медыцыны і Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі. Імі былі прачытаны наступныя лекцыі: “Інтэнсіўныя тэхналогіі вытворчасці малака. Асновы збалансаванага кармлення дойнага статка”,
“Арганізацыя тэхналогіі даення кароў на розных даільных устаноўках. Чарговасць падрыхтоўкі кароў да даення. Тэхніка бяспекі і догляд малочнага абсталявання”, “Праблема вытворчасці малака. Патрабаванні, якія прад’яўляюцца да якасці малака. Метады кантролю за якасцю малака. Асновы племянной справы ў мясной і малочнай жывёлагадоўлі”, “Масціты. Прафілактыка, лячэнне, дыягностыка масцітаў.”
Варта сказаць, што спецыялісты ўпраўлення райсельгасхарчу арганізоўваюць вучобу са спецыялістамі ўсіх галін сельскагаспадарчай вытворчасці гаспадарак раёна.
Кацярына СОСНА
