Акцыя “Белая Русь — з любоўю да дзяцей”

Актуальное

Віншаванні і падарункі для маленькага Мацвея прымае Аксана Селіванава
Віншаванні і падарункі для маленькага Мацвея прымае Аксана Селіванава

Гэтым летам вось ужо восьмы раз ва ўсіх рэгіёнах нашай краіны прайшла акцыя “Белая Русь — з любоўю да дзяцей”. Матулі, чые сыночкі і дочкі з’явіліся на свет у Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, атрымалі ад названага рэспубліканскага грамадскага аб’яднання віншаванні і падарункі.

У нашым маленькім раёне, дзе кожны месяц нараджаецца не так шмат дзяцей, галоўнымі героямі акцыі становяцца мамы, дзеці якіх нарадзіліся напярэдадні або праз некалькі дзён пасля галоўнага дзяржаўнага свята. Так, у гэтым годзе віншаванні ад старшыні Шаркаўшчынскай раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” Марыі Пратасьеўны Фёдаравай прымала Аксана Уладзіміраўна Селіванава, якая да выхаду ў дэкрэтны адпачынак працавала ўрачом-хірургам нашай цэнтральнай раённай бальніцы. 15 ліпеня ў сям’і Сяргея і Аксаны Селіванавых нарадзіўся другі хлопчык — сын Мацвей. Гэтай падзеі вельмі чакалі не толькі бацькі, але і іх старэйшы сын, дзевяцігадовы Кірыл. А па прычыне таго, што ў другой палове лета сям’я разам з дзецьмі знаходзілася ў іншым горадзе, павіншаваць маладую матулю з важнай падзеяй у яе жыцці атрымалася зусім нядаўна. Марыя Фёдарава з найлепшымі пажаданнямі ад Шаркаўшчынскай раённай арганізацыі “Белая Русь” уручыла Аксане каштоўныя падарункі для нованароджанага. А маладая маці, у сваю чаргу, падзякавала грамадскаму аб’яднанню за ўвагу:

— Для ўсёй нашай сям’і ваша акцыя стала прыемным сюрпрызам. Дзякуй “Белай Русі” за цёплыя словы і станоўчыя эмоцыі.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *