З самага ранку 19 жніўня ў Алашкі пачалі прыязджаць госці і ўдзельнікі чарговага, дзевятнаццатага па ліку, фестывалю “Яблычны Спас”. Ціхаплыннае жыццё невялікай вёскі на Яблычны Спас разнастаіў святочны гоман з музыкай, песнямі і ўсім, з чым асацыіруецца сапраўднае народнае гулянне. Фестываль сёлета прайшоў з асаблівым размахам. Свята пашырае свае межы, удзел у ім прымаюць не толькі шаркаўчане, але яшчэ і госці з Віцебскай вобласці і бліжняга замежжа.
Сёлета на гасцінную алашкаўскую зямлю прыехалі міністр культуры Рэспублікі Беларусь Барыс Святлоў, яго намеснік Васілій Чэрнік, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай, работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама Ларыса Аленская, намеснік начальніка ўпраўлення спорту і турызму Віцебскага аблвыканкама Дар’я Мацкевіч, генеральны консул генеральнага консульства пасольства Рэспублікі Беларусь у Латвіі Уладзімір Клімаў, консул Латвіі ў горадзе Віцебску Угіс Скуя, старшыня Даўгаўпілскай краёвай думы Яніна Ялінска, старшыня Екабпілскай краёвай думы Айварс Ванакс (Латвія), прадстаўнікі кіраўніцтва латвійскіх гарадоў Айзкраўкле, Зілупэ, а таксама Пскоўскага раёна (Расія).
Мерапрыемства праходзіла на шматлікіх пляцоўках. Адкрыў свята раённы этап рэспубліканскага конкурсу “Уладар сяла”. Пра яго мы раскажам у бліжэйшых нумарах нашай газеты. Перад пачаткам асноўнай часткі мерапрыемства кіраўніцтва Шаркаўшчынскага, Полацкага, Міёрскага і Ушацкага раёнаў падпісалі пагадненне аб уступленні ў клуб “Мэры за эканамічны рост”.
І вось настаў урачысты момант — загучалі фанфары, якія абвясцілі пра пачатак фестывалю “Яблычны Спас-2017”. Вітаць удзельнікаў і гасцей свята на галоўную пляцоўку выйшлі старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта Дзмітрый Міхайлавіч Ламака і міністр культуры Рэспублікі Беларусь Барыс Уладзіміравіч Святлоў.
— Склалася добрая і слаўная традыцыя кожны год на малой радзіме слыннага беларускага садавода-селекцыянера Івана Паўлавіча Сікоры праводзіць фестываль “Яблычны Спас”, — з такімі словамі да прысутных звярнуўся кіраўнік нашага раёна Дзмітрый Міхайлавіч Ламака. — Вельмі прыемна, што геаграфія свята пашырае свае межы. Безумоўна, фестываль, які праходзіць у Алашках, садзейнічае адраджэнню, захаванню і развіццю традыцый нашых продкаў.
— Фестываль “Яблычны Спас” адначасова з’яўляецца брэндам Шаркаўшчынскага раёна і святам народнай мастацкай творчасці, — адзначыў у сваім выступленні міністр культуры Рэспублікі Беларусь Барыс Уладзіміравіч Святлоў. — Лепшыя калектывы аматарскай мастацкай творчасці Віцебшчыны і краін бліжняга замежжа сабраліся сёння, каб паказаць свой нацыянальны каларыт і непаўторны мастацкі густ.
Шмат цёплых сяброўскіх слоў прагучала ад прадстаўнікоў дэлегацый-удзельнікаў свята, было ўручана мноства памятных падарункаў кіраўніцтву раёна і музею Івана Сікоры.
У народзе здаўна кажуць, што яблыкі, як і іншую садавіну новага ўраджаю, можна паспытаць толькі тады, калі яны будуць асвечаны. Па праваслаўных канонах на галоўнай сцэне словы малітвы прачыталі дабрачынны цэркваў Шаркаўшчынскай акругі, протаіерэй Пётр Бараноўскі і протаіерэй Віктар Валашчук.
Удзельнікам свята была прадстаўлена насычаная праграма. Тут можна было прадэгуставаць стравы з яблык і іншай садавіны, пакатацца на катамаранах, на конях, пагуляць у шашкі, пазабаўляцца на атракцыёнах, паласавацца прысмакамі, якія прадавалі ў гандлёвых палатках работнікі УП “Саюзкаапгандаль”, частавалі на падвор’ях сельскіх Саветаў, рэалізоўвалі прыватныя прадпрымальнікі. За невялікі кошт можна было набыць смачны духмяны мёд, а каля дома-музея Івана Сікоры пачаставацца пловам, прыгатаваным на адкрытым паветры паварамі чайхана-кафэ “Кінза” з Мінска.
Працавала літаратурная гасцёўня. Удзельнікі народнага літаратурна-музычнага аб’яднання “Світанак” прапаноўвалі гасцям фестывалю набыць свае кнігі. Міністру культуры нашай краіны “світанкаўцы” падарылі кнігу Людмілы Ардынскай “Яблыневы сад”. Дарэчы, міністр культуры і кіраўнік нашага раёна паспрабавалі сябе ў ролі мастакоў. Яны разам з дзецьмі — вучнямі мастацкага аддзялення Шаркаўшчынскай дзіцячай школы мастацтваў — на палатне малявалі мясцовыя краявіды.
Песні, музыка і танцы гучалі ў той дзень у Алашках ажно да самага змяркання. Менавіта на фестываль “Яблычны Спас” у вёску прыязджаюць тыя людзі, які нарадзіліся тут і выраслі, а цяпер пражываюць у гарадах, прыязджаюць, каб сустрэцца, сябры, знаёмыя. А пасля спаткання застаюцца самыя светлыя ўспаміны пра свята.
Працягам фестывалю ўжо ў нашым гарадскім пасёлку стала выступленне вакальна-інструментальных ансамбляў “Мажор” (Латвія) і “Скіфы” (Паставы) на адкрытай сцэнічнай пляцоўцы каля раённага Цэнтра культуры.
Сяргей РАЙЧОНАК.
Фестиваль «Яблочный Спас» в Алашках в этом году собрал неверояно большое количество гостей и участников! Особенно радовало, что праздник стал местом отдыха для семей, в которых представлены несколько поколений! Бабушки, пробабушки, школьники, дошкольники, младенцы, молодые мамы «ожидающие аиста»!!! И для гостей любого возраста нашлось много разнообразных развлечений.
Среди моих собеседников были люди, которые впервые (некоторые случайно попали на праздник в Алашки), и все они восхищались маштабом организации мероприятия. Удивление и восхищение высказывали гости не только из малых и больших городов Беларуси, но и из столиц РБ и соседних государств.
Особое восхищение выражали те, кто несколько лет не приезжал на фэст в Алашки. Всех порадовало продолжающееся развитие организации праздника, что вызвало желание приезжать самим и привозить своих друзей и родственников.
Однако…
Обратила внимание на одно неудобство: те, кто не обменял валюту в предыдущие дни, не имели возможности приобрести сувениры, подарки, купить выпечку и напитки.
В РБ есть опыт использовать на мероприятиях, в которых присутствуют гости из соседних государств, мобильные пункты обмена валюты. Я рекомендую организаторам рассмотреть возможность в последующие годы предоставить и такую услугу.
Благодарю всех участников организации «Яблочного Спаса в Алашках» за радостный праздник и приятные впечатления, которые я и мои друзья увезли в Москву!
Татьяна Галанова
видео https://goo.gl/c8uYRe