У ААТ «Даватарскі» і «Буеўшчына» ўзнагародзілі перадавікоў жніва

Сельское хозяйство

IMG_6388Уборачная кампанія 2017 года ў нашым раёне пераадолела свой экватар. На панядзелак, 21 жніўня, зерневыя ў раёне абмалочаны на плошчы 8.495 гектараў, што складае 65% да задання.

Добрых поспехаў на сёлетняй уборачнай дасягнулі хлебаробы ААТ “Даватарскі”. Гэтаму паспрыялі пагодныя ўмовы, наяўнасць у гаспадарках паліва, гаручазмазачных матэрыялаў, запчастак, а таксама сумленныя адносіны кіраўніцтва сельгаспрадпрыемства і работнікаў да выканання самай важнай аграрнай справы — уборкі збожжа. Сярэдняя ўраджайнасць азімых зерневых у гаспадарцы склала 38,3 цэнтнера з гектара. У дзяржаўныя засекі яны ўжо адправілі 4059 тон збожжа. Павіншаваць з працоўнымі поспехамі хлебаробаў у поле каля вёскі Пятровічы прыехаў дырэктар сельгаспрадпрыемства Мікалай Антонавіч Атопкін. Падчас абедзеннага перапынку ён выказаў механізатарам словы вялікай удзячнасці за нялёгкую працу, пажадаў кожнаму моцнага здароўя, дабрабыту і плённай работы.

Задаволены вынікамі сваёй працы работнікі “Даватарскага”. На некаторых участках палёў атрымлівалі нават 51 цэнтнер зерня на круг. Цалкам выкананы і дзяржаўны заказ па здачы збожжа. Дырэктар сельгаспрадпрыемства разам са старшынёй прафсаюзнага камітэта гаспадаркі ўручылі каштоўныя падарункі перадавікам. Лепшым камбайнерам стаў Юрый Ардынскі. На 17 жніўня ён намалаціў 740 тон збожжа. Крыху саступіў свайму старэйшаму калегу па намалотах малады камбайнер Мікалай Ліпскі. На свой рахунак ён запісаў 658 тон зерня. Больш за 500 тон зерня ў бункернай вазе намалаціў Дзмітрый Конюхаў. Бясспрэчнае лідарства па колькасці адвезенага ад камбайнаў збожжа ў гаспадарцы і раёне займае Вячаслаў Смірноў. 17 жніўня ён пераадолеў тысячны рубеж і даставіў на зернеток 1.131 тону зерня.

Сытна падсілкаваўшыся смачна прыгатаванымі стравамі ў час абедзеннага перапынку, камбайнеры і вадзіцелі зноў рушылі на залацістую ніву. У той дзень хлебаробы “Даватарскага” заканчвалі абмалот азімых зерневых.

Не застаюцца па-за ўвагай у кіраўніцтва гаспадаркі і хлебаробы ААТ “Буеўшчына”. Перадавікі вытворчасці тут заўсёды атрымліваюць узнагароды. 17 жніўня камбайнеры гаспадаркі ўбіралі зерневыя ва ўрочышчы Таццяна, каля вёскі Свілы. Чатыры адзінкі КЗС-1218 заканчвалі абмалот азімай пшаніцы на 44-гектарным полі. Да працаўнікоў прыехалі намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце ААТ “Буеўшчына” Аляксандр Іосіфавіч Гернат, работнікі і ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці Іёдскага СДК. Аляксандр Іосіфавіч са станоўчага боку адзначыў працу лепшага камбайнера гаспадаркі Андрэя Поснага і вадзіцеля аўтамабіля Вячаслава Лаўрыновіча. Ад імя адміністрацыі і прафсаюзнага камітэта ён уручыў грашовыя прэміі перадавікам. Пажадаў і іншым браць прыклад з такіх работнікаў.

Зразумела, у хлебаробаў цяпер кожная хвіліна на асаблівым рахунку, але, тым не менш, яны знайшлі невялікі момант, каб паслухаць цудоўныя песні пад баян у выкананні работнікаў культуры. З бадзёрым настроем і ўсмешкамі камбайнеры рушылі на наступнае поле, у вёску Трабаўшчына.

Сяргей РАЙЧОНАК.

IMG_6265 IMG_6271 IMG_6284 IMG_6291 IMG_6299 IMG_6303 IMG_6307 IMG_6310 IMG_6322 IMG_6333 IMG_6345 IMG_6348 IMG_6354 IMG_6358 IMG_6361 IMG_6365 IMG_6372 IMG_6376 IMG_6379 IMG_6400



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *