Шаркаўшчынская дэлегацыя наведала горад Зарасай у Літве

Актуальное Общество

DSC_7047Амаль у кожнай краіне існуе свая “маленькая Швейцарыя”. Так называюць самыя маляўнічыя месцы. Ёсць такая і ў Літве.Мясцовае насельніцтва так называе Зарасайскі раён, размешчаны на паўночным усходзе краіны.Цяжка ўявіць, што на невялікай тэрыторыі размясцілася адразу 300 азёр, пры гэтым некаторыя з іх  — самыя вялікія ў Літве. Таму гэтыя месцы яшчэ называюць і азёрным краем. А сам горад Зарасай, у якім на сённяшні дзень пражывае крыху больш чым 7.5 тысяч жыхароў, у жніўні адзначыў свой 511-ы дзень нараджэння. Удзел у святочных мерапрыемствах прыняла  і дэлегацыя Шаркаўшчынскага раёна, якую прадставілі  намеснік старшыні райвыканкама Юрый Анатольевіч Васілеўскі, кіраўнік спраў раённага выканаўчага камітэта Вольга Аляксандраўна Малюгіна, намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Наталля Анатольеўна Арэшкава і старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Ігар Віктаравіч Малюгін. Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж  Шаркаўшчынскім раёнам Віцебскай вобласці і Зарасайскім раённым самакіраваннем Літоўскай Рэспублікі было падпісана 8 снежня мінулага года. Распрацавана  Праграма трансмежнага супрацоўніцтва Латвія-Літва-Беларусь на 2018-2019 гады. Удзельнікі праграмы чакаюць рэзультатаў яе зацвярджэння.  Праграма прадугледжвае супрацоўніцтва ў розных накірунках  і сферах дзейнасці. Адна з мэтаў такога супрацоўніцтва – падтрымка мясцовай культуры і захаванне гістарычнай спадчыны рэгіёнаў, якія заключылі дамоўленасць.

Акрамя дэлегацыі шаркаўшчынскага краю, свята горада Зарасай у гэтым годзе наведалі пасол Японіі, пасол Латвіі, прадстаўнікі пасольстваў ЗША і Нарвегіі, дэлегацыі з Францыі і латвійскага горада Екабпілса. Шаркаўчане пабывалі на фестывалі мастацтваў “Зарасай-2017”. Далейшае супрацоўніцтва паміж невялікімі рэгіёнамі двух краін будзе працягвацца.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.DSC_6887



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *