З пасяджэння райвыканкама, якое прайшло 25 жніўня

Общество

IMG_180425 жніўня прайшло чарговае пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта, на якое былі запрошаны члены Шаркаўшчынскага райвыканкама, начальнікі аддзелаў і ўпраўленняў райвыканкама, кіраўнікі ўстаноў раёна, старшыні сельскіх выканаўчых камітэтаў, кіраўнікі сельгасарганізацый раёна, дырэктары ўстаноў адукацыі, участковыя інспектары аддзела ўнутраных спраў райвыканкама, інспектары інспекцыі па справах непаўналетніх аддзела ўнутраных спраў райвыканкама, спецыялісты аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, якія курыруюць пытанні аховы дзяцінства.

Аб рабоце арганізацый Шаркаўшчынскага раёна прысутным расказалі: па аказанні транспартных паслуг — начальнік участка “Аўтатранспартнае прадпрыемства №16 г.Глыбокае” ААТ “Віцебскаблаўтатранс” А. І. Васілёнак, па аказанні паштовых паслуг — начальнік участка паштовай сувязі Шаркаўшчыны Глыбоцкага раённага вузла паштовай сувязі Т. І. Шыняўская, па аказанні паслуг электрасувязі — начальнік Шаркаўшчынскага раённага вузла электрасувязі Віцебскага філіяла РУП “Белтэлеком” Д. Д. Цыркін.

З дакладам “Аб выкананні патрабаванняў Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 лістапада 2006 года №18 “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у недабранадзейных сем’ях” выступіла намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама М. П. Фёдарава. Дапоўніў яе старшы ўчастковы інспектар міліцыі аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі аддзела ўнутраных спраў райвыканкама У. І. Чапулёнак.

З ходам падрыхтоўкі да ацяпляльнага перыяду 2017/2018 гадоў прысутных азнаёміў намеснік старшыні райвыканкама В. В. Казлоўскі.

Аб плацяжах у бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь расказала начальнік Шаркаўшчынскага раённага аддзела Віцебскага абласнога ўпраўлення Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Н. Р. Дзюшко.

Пасяджэнне прайшло пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Д. М. Ламака.

Андрэй БУРЭЦ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *