Дзень ведаў у Більдзюжскай сярэдняй школе

Актуальное

5oOvR1X8ZpIЖоўты ліст, як пасланец сусвету,

У танцы апускаецца да долу.

Радасцю нас адарыла лета,

Верасень паклікаў зноў у школу!

Скончылася пара летняга адпачынку, наступіла восень і разам з ёй – новы навучальны год.

Вось і вучні Більдзюжскай сярэдняй школы разам з бацькамі 1 верасня былі запрошаны на ўрачыстую лінейку, прысвечаную Дню ведаў. Як і заўсёды ў цэнтры ўвагі былі першакласнікі. У першы клас Більдзюжскай школы сёлета прыйшло 8 вучняў. Галоўным падарункам для іх у Дзень ведаў стала кніга «Мая Радзіма — Беларусь». Ад імя Прэзідэнта краіны першакласнікам яе ўручыла кіраўнік справамі раённага выканаўчага камітэта Вольга Аляксандраўна Малюгіна. Парог школы дзеці пераступілі пад кіраўніцтвам настаўніцы пачатковых класаў Валянціны Уладзіміраўны Туронак.

З віншавальным словам перад прысутнымі выступіла дырэктар Більдзюжскай сярэдняй школы Ала Уладзіміраўна Якімчык. Яна пажадала вучням стараннасці ў вучобе і добрых адзнак.

З пажаданнем добрых ведаў і рэалізацыі творчых здольнасцяў звярнуліся старшыня Більдзюжскага сельскага савета  Алена Генадзьеўна Чарняўская, метадыст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Аксана Георгеўна Пастушкова, старшы інжынер Шаркаўшчынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Іван Паўлавіч Пальчэх, старшы інспектар Шаркаўшчынскага раённага аддзела ўнутраных спраў Андрэй Сяргеевіч Курэц.

Намеснік дырэктара ААТ ”Жвіранка” па ідэалагічнай рабоце Анна Мар’янаўна Бездзель падзякавала вучням-старшакласнікам, якія актыўна дапамагалі гаспадарцы летам, ім былі ўручаны падарункі.

І вось урачысты момант – першы школьны званок новага навучальнага года даюць адзінаццацікласніца Анна Васюцёнак і першакласнік Аляксей Хрол. З хваляваннем і ўсмешкамі вучні рушылі ў чарговае падарожжа ў “краіну ведаў”.

У класах малодшых вучняў чакаў урок пад назвай “Я люблю Беларусь», а для старшакласнікаў настаўнікі правялі класную гадзіну.

Культработнікі мясцовага сельскага Дома культуры да Дня ведаў падрыхтавалі для маленькіх вучняў праграму ”У гасцях ў клоўна Тошкі”. Дзеці спаборнічалі ў конкурсах, праяўляючы спрыт, хуткасць, кемлівасць. А напрыканцы свята ўсіх дзяцей чакаў сюрпрыз —дзіцячая пляцоўка, дзе можна было паскакаць на батутах, пачаставацца салодкай ватай, набыць цацкі.

Алена ШАМУРАТАВА,

студэнтка філалагічнага факультэта ВДУ імя П.М. Машэрава.

3K6AA-OJXHE 5rZ3-UMk0gU 6JWzssbvj3Y 7liiRl_uDew c1jtmN5nw2M EEdMiC67je4 IyhgvPN_W8c KmBEKjvZa9I kXxMKgLk08I MUY-NWOnj1I Qhv02odiaXU qQ5vV73MpFc Q-UMe9K0Hqc t67opqUu4jQ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *