Падарункі дзецям ад прафсаюзаў да новага навучальнага года

Молодежь Прафсаюзы

І. К. Вазміцель і І. В. Малюгін з выхаванцамі сацыяльна-педагагічнага Цэнтра
І. К. Вазміцель і І. В. Малюгін з выхаванцамі сацыяльна-педагагічнага Цэнтра

1 верасня ўсе хлопчыкі і дзяўчынкі школьнага ўзросту пасля летняга адпачынку зноў селі за вучнёўскія парты. Пачаўся новы навучальны год. Бацькі як след падрыхтавалі сваіх дзяцей да заняткаў: купілі новае адзенне, рукзакі, пісьмовыя прыналежнасці, падручнікі і сшыткі.

Не застаюцца па-за ўвагай дзяржавы шматдзетныя, няпоўныя, малазабяспечаныя і апякунскія сем’і, у якіх выхоўваюцца дзеці школьнага ўзросту. Прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і звычайныя людзі аказваюць пасільную дапамогу ў падрыхтоўцы іх да навучальнага года. Такой высакароднай дабрачыннай справай займаюцца і прафсаюзы.

У першы дзень верасня дзецей, якія часова знаходзяцца ў сацыяльна-педагагічным Цэнтры, наведалі старшыня абласнога аб’яднання прафсаюзаў, дэпутат Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Іван Канстанцінавіч Вазміцель і старшыня Шаркаўшчынскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Ігар Віктаравіч Малюгін. Госці прыйшлі павіншаваць хлопчыкаў і дзяўчынак з пачаткам новага навучальнага года, пажадаць ім паспяховай вучобы і прыкладных паводзін. Іван Канстанцінавіч у якасці падарунка ўручыў выхаванцам пісьмовыя прыналежнасці, кніжкі, цацкі. Дзеці засталіся вельмі задаволеныя такім сюрпрызам і падзякавалі Івану Канстанцінавічу.

891У той жа дзень дэпутат наведаў і выхаванцаў Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. Гэта ўжо не першы візіт Івана Канстанцінавіча Вазміцеля ў дадзеную ўстанову. Вось і цяпер ён зрабіў прыемны сюрпрыз для хлопчыкаў і дзяўчынак, якія тут навучаюцца. Выхаванцы атрымалі школьныя пісьмовыя наборы і цацкі.

Свята павінны адчуваць усе дзеці, нягледзячы на тое, якія складаныя жыццёвыя абставіны напаткалі некаторых з іх у жыцці. Менавіта такой думкі прытрымліваецца Іван Канстанцінавіч.

Сяргей РАЙЧОНАК



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *