Шаркаўчане далучыліся да ініцыятывы ЕС «Мэры за эканамічны рост»

Актуальное Общество


20170908_1343508 верасня ў Магілёве адбыўся семінар “Мэры за эканамічны рост” – флагманская ініцыятыва ЕС па падтрымцы развіцця на мясцовым узроўні. Удзел у семінары прынялі прадстаўнікі  Еўрапейскага саюза ў Беларусі, прадстаўнікі рэгіянальных і мясцовых улад, сярод якіх і дэлегацыя Шаркаўшчынскага раёна, донарскія, а таксама зацікаўленыя некамерцыйныя арганізацыі, некаторыя іншыя структуры. Новы рэгіянальны праект Еўрапейскага саюза “Мэры за эканамічны рост” у цяперашні час рэалізуецца на тэрыторыі 6 краін Усходняга партнёрства: Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Грузіі,  Малдовы і Украіны. Дадзены праект накіраваны на паскарэнне мясцовага эканамічнага развіцця. Дэлегацыю Шаркаўшчынскага раёна на семінары ў Магілёве прадставілі намеснік старшыні райвыканкама Юрый Анатольевіч Васілеўскі, начальнік аддзела эканомікі Таццяна Іванаўна Мечаль, галоўны спецыяліст  аддзела адукацыі, спорту і турызму Наталля Анатольеўна Арэшкава.

На семінары ўдзельнікам і патэнцыяльным партнёрам расказалі пра рэалізацыю ініцыятывы ў Беларусі, пра план мерапрыемстваў праекта да канца 2017 года. Спецыялісты таксама далі ацэнку запатрабаванням мясцовых улад  па ўмацаванні іх патэнцыялу ў галіне эканамічнага развіцця, расказалі аб стратэгічным планаванні, тэматыцы трэнінгаў, акрэслілі тэрміны прадастаўлення планаў эканамічнага развіцця, паведамілі пра запуск пілотных праектаў і суправаджэнне іх рэалізацыі. Акрамя гэтага, у  тэхнапарку “Магілёў”  адбылася цырымонія ўручэння сертыфікатаў кіраўніцтву гарадоў аб далучэнні да ініцыятывы “Мэры за эканамічны рост”. Адзін з такіх сертыфікатаў атрымаў і намеснік старшыні Шаркаўшчынскага райвыканкама Юрый Анатольевіч Васілеўскі.

-Дадзены праект  арыентаваны на развіццё супрацоўніцтва мясцовых улад  з іншымі рэгіянальнымі партнёрамі . А мэта такога супрацоўніцтва – фарміраванне спрыяльнага бізнэс-клімату для забеспячэння эканамічнага росту і занятасці на месцах,-паведаміла галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Наталля Анатольеўна Арэшкава.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.

сертыфікат аб далучэнні Шаркаўшчынскага раёна да ініцыятывы ЕС “Мэры за эканамічны рост” атрымаў Ю. А. Васілеўскі
сертыфікат аб далучэнні Шаркаўшчынскага раёна да ініцыятывы ЕС “Мэры за эканамічны рост” атрымаў Ю. А. Васілеўскі

20170908_134706



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *