15 верасня ў нашай краіне адзначаецца Дзень бібліятэк

Актуальное

Загадчыца дзіцячай бібліятэкай Тамара Паляк, бібліятэкар аддзела бібліятэчнага маркетынгу Анастасія Андрэева, дырэктар ЦБС Алена Фромертас і загадчыца аддзела бібліятэчнага маркетынгу Марыя Сушко (злева направа)
Загадчыца дзіцячай бібліятэкай Тамара Паляк, бібліятэкар аддзела бібліятэчнага маркетынгу Анастасія Андрэева, дырэктар ЦБС Алена Фромертас і загадчыца аддзела бібліятэчнага маркетынгу Марыя Сушко (злева направа)

З 2001 года 15 верасня ў нашай краіне адзначаецца Дзень бібліятэк. Свята бярэ свой пачатак з дня адкрыцця галоўнай дзяржаўнай кніжнай скарбніцы — Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Шаркаўшчынская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма пачала сваю работу з 1977 года. Сёлета гэтай дзяржаўнай структуры споўнілася 40 гадоў.

Шмат што змянілася за дадзены перыяд: у некаторых малых населеных пунктах бібліятэкі спынілі сваю дзейнасць, у аграгарадках яны адрамантаваны, маюць доступ у сістэму Інтэрнэт. Канечне, мяняецца і калектыў супрацоўнікаў. На змену старэйшым бібліятэкарам прыходзіць моладзь.

— Наша сістэма налічвае 17 бібліятэк, — кажа дырэктар ЦБС Алена Цімафееўна Фромертас. — Гэта цэнтральная раённая бібліятэка, дзіцячая і 15 сельскіх бібліятэк-філіялаў. На сённяшні дзень у штаце працуюць 36 чалавек. Амаль усе работнікі маюць спецыяльную профільную адукацыю.

Ад бібліятэкараў напрамую залежыць, якія кнігі будуць ва ўстанове, якія мерапрыемствы праводзяцца і хто будзе наведваць бібліятэку. У цяперашні час імклівага развіцця сродкаў сувязі, здавалася б, што кніга не запатрабавана, як раней, сярод насельніцтва, але гэта не так. У бібліятэкі па-ранейшаму прыходзяць дзеці, наведваюцца і людзі сталага ўзросту. Гэта сведчыць пра тое, што інтарэс да друкаванага слова ў людзей застаўся ранейшы.

Кніжны фонд складае 163 тысячы экзэмпляраў. Дзейнасць усіх устаноў каардынуе цэнтральная раённая бібліятэка. У цяперашні час камплектаванне нашых устаноў ажыццяўляецца перыядычнымі выданнямі айчыннага і расійскага выдавецтваў. Амаль у кожнай бібліятэцы дзейнічаюць гурткі па інтарэсах і аматарскія аб’яднанні. Напярэдадні прафесійнага свята хачу выказаць словы шчырай удзячнасці работнікам, якія ў розныя гады працавалі ў нашай сістэме. У розныя часы ўзначальвалі Шаркаўшчынскую ЦБС Юлія Мацвееўна Карнеева, Марыя Людвігаўна Талапіла, Ларыса Іванаўна Марковіч і Валянціна Эдуардаўна Касевіч. Дзякуючы іх самаадданай працы і прадуманаму кіраванню, развівалася бібліятэчная сістэма, рамантаваліся ўстановы, набываліся кніжныя выданні і перыёдыка. Але галоўным з’яўлялася тое, што была ў тыя часы і цяпер цікавасць да літаратуры ў жыхароў нашага раёна.

Паслязаўтра, у Дзень бібліятэк, нашы супрацоўнікі будуць ладзіць вечар адпачынку “Па хвалях нашай памяці”, на які мы запрасілі сваіх былых супрацоўнікаў, якія ў розныя гады працавалі ў бібліятэках гарадскога пасёлка і раёна.

Напярэдадні прафесійнага свята я жадаю сваім калегам моцнага здароўя, жыццёвага аптымізму, светлых, радасных дзён, а таксама сямейнага дабрабыту, творчага натхнення і ўдзячных чытачоў!

Сяргей РАЙЧОНАК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *