
Падведзены вынікі раённага конкурсу сярод сельскагаспадарчых арганізацый на лепшае афармленне кампазіцыі з рулонаў саломы. Дыпломамі за ўдзел адзначаны ААТ “Васюкі”, “Агратэхсэрвіс”, а лепшымі журы назвала кампазіцыі КУВСП “Гарадзец”, ААТ “Даватарскі”, “Жвіранка”, “Буеўшчына”, “Княж”. Пераможцы атрымаюць грашовыя прэміі ад раённага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу. Дыпломы будуць урачаны падчас святочнага мерапрыемства, прысвечанага Дню работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу.





