Без гэтых людзей сумавала б планета (8 кастрычніка — Дзень работнікаў культуры)

Актуальное

У складзе вялікага калектыву работнікаў культуры раёна — прадстаўнікі цэнтралізаванай бухгалтэрыі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. Нябачная, але вельмі адказная праца жанчын, якіх вы бачыце на здымку, неад’емнае звяно ў разгалінаванай сістэме ўстаноў культуры раёна. Без дакладных бухгалтарскіх разлікаў не можа быць арганізаванана ні адно раённае свята
У складзе вялікага калектыву работнікаў культуры раёна — прадстаўнікі цэнтралізаванай бухгалтэрыі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. Нябачная, але вельмі адказная праца жанчын, якіх вы бачыце на здымку, неад’емнае звяно ў разгалінаванай сістэме ўстаноў культуры раёна. Без дакладных бухгалтарскіх разлікаў не можа быць арганізаванана ні адно раённае свята

Кожны год у другую нядзелю кастрычніка ў Беларусі адзначаецца Дзень работнікаў культуры. Пра гэтых людзей нездарма кажуць, што без іх сумавала б планета і шчасце б не было поўным. Вось і ў нашым раёне не адно свята немагчыма ўявіць без работнікаў культуры ці самадзейных артыстаў — менавіта яны дораць сваім землякам яркія і незабыўныя моманты свята, ствараюць цудоўны настрой, далучаюць нас з вамі да чароўнага свету мастацтва.

Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама сёння аб’ядноўвае даволі шмат структурных падраздзяленняў. Сярод іх — раённы Цэнтр культуры з яго філіяламі, цэнтральная бібліятэчная сістэма і яе філіялы, Шаркаўшчыская і Лужкаўская дзіцячыя школы мастацтваў, музеі ў Германавічах і Алашках, цэнтралізаваная бухгалтэрыя аддзела і гаспадарчая група.

20 філіялаў на тэрыторыі раёна ўваходзяць у склад Шаркаўшчынскага раённага цэнтра культуры, у якім на сённяшні дзень налічваецца звыш 90 чалавек. Гэта 5 сельскіх клубаў, 8 сельскіх дамоў культуры, Верацееўскі цэнтр культуры і адпачынку, Германавіцкі цэнтр культуры і народных традыцый, Каўшэлеўскі дом фальклору, Буеўшчынскі дом народнай творчасці, раённы Цэнтр рамёстваў, Дом ганчара ў Германавічах, аўтаклуб і, непасрэдна, творчы калектыў культработнікаў РЦК у нашым гарадскім пасёлку.

— Напэўна, было б правільна сказаць пра тое, што нашаму шаркаўшчынскаму краю вельмі пашанцавала: у нас багатыя культурныя традыцыі і шмат таленавітых і творчых людзей, якія іх умацоўваюць і развіваюць, — адзначыла падчас размовы з карэспандэнтам дырэктар Шаркаўшчынскага РЦК Аксана Паўлаўна Сініца. — Словы падзякі хачу выказаць усім работнікам культуры нашага рэгіёну за пастаянны творчы пошук, ініцыятыўнасць і адданасць сваёй няпростай прафесіі. Многія творчыя вышыні ў нашых таленавітых артыстаў яшчэ наперадзе. А сёння хачу адзначыць найбольш яркія і адметныя падзеі і дасягненні нашых творчых калектываў за 9 месяцаў бягучага года. Званне “народнага” ў гэтым годзе пацвердзіў ансамбль Лужкаўскага сельскага дома культуры “Лужкаўскія песняры” (мастацкі кіраўнік Сяргей Гамановіч). Аматарскае аб’яднанне авангарднай моды “Гармонія” Германавіцкага цэнтра культуры і народных традыцый, якое з першага дня яго заснавання ўзначальвае Вольга Сташкевіч, у чарговы раз атрымала ў гэтым годзе званне дзіцячага ўзорнага калектыву. Эстрадны гурт “Рэзананс” Шаркаўшчынскага РЦК (мастацкі кіраўнік Жанна Пундзіс), а таксама зборныя калектывы работнікаў культуры і раённага Цэнтра рамёстваў прадстаўлялі наш шаркаўшчынскі край і беларускую культуру на галоўных сцэнічных пляцоўках у гарадах Даўгаўпілс (Латвія) і Пскоў (Расія) падчас святочных урачыстасцяў, на якія былі запрошаны і лепшыя артысты з нашага рэгіёну. На свяце-конкурсе майстроў разьбы па дрэве “Дрэва жыцця-2017”, якое праходзіла гэтым летам у межах XXVI Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”, дыпломам 1-й ступені ўзнагароджаны метадыст Шаркаўшчынскага раённага цэнтра рамёстваў Яўген Ананіч (за перамогу ў намінацыі “Развіццё традыцый народнага лыжкарства”). А падчас правядзення рэспубліканскага фестывалю дзвюх рэк у Докшыцах на конкурсе сямейных талентаў перамогу заваявалі адразу дзве сямейныя пары з нашага раёна. Сяргей і Ганна Рымдзёнкі з аграгарадка Германавічы разам з сынам Дзмітрыем сталі лепшай сям’ёй у намінацыі “Сямейна-прыкладная творчасць”. Іван і Алеся Русецкія з нашага гарадскога пасёлка прывезлі дыплом першай ступені як “Лепшая музычная сям’я”. Істотную дапамогу ў падрыхтоўцы да конкурсу “Уладар сяла” сям’і  Івана і Дзіяны Молакавых аказалі супрацоўнікі Більдзюжскага СДК Алёна Лапыр і Алена Валеўка. Вялікая заслуга нашых культработнікаў у тым, што сям’я з Шаркаўшчынскага раёна дайшла да фінальнага рэспубліканскага этапа гэтага цікавага конкурсу. І, безумоўна, усе нашы раённыя святы, фестывалі і канцэртныя праграмы немагчыма ўявіць без удзелу лепшых нашых супрацоўнікаў, якія не толькі займаюцца арганізацыяй святочных праграм, але і дораць цудоўны настрой усім гледачам на сцэне  раённага Цэнтра культуры. Гэта мае намеснікі Жанна Пундзіс і Таццяна Лаздоўская, метадыст па фальклоры Алёна Сухаверская, мастацкі кіраўнік РЦК Таццяна Крыўка, многія іншыя нашы артысты. Запомніліся шаркаўчанам яркія і незабыўныя мерапрыемствы, падрыхтаваныя Аксанай Міронавай, якая з нядаўняга часу знаходзіцца ў дэкрэтным водпуску. Незамянімыя ў нашым калектыве  падчас правядзення ўсіх  мерапрыемстваў рознага маштабу Уладзімір Пундзіс і Ігар Зубовіч. Асаблівыя словы падзякі ўсім удзельнікам калектываў мастацкай самадзейнасці нашага раёна, дзецям і дарослым, якія дзякуючы свайму таленту, ініцыятыве і артыстычным здольнасцям дапамагаюць зрабіць нашы мерапрыемствы больш яркімі і прыгожымі. Шчыры дзякуй ад усяго нашага  вялікага калектыву работнікаў раённага Цэнтра культуры галоўнаму спецыялісту аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Іне Мар’янаўне Шынкевіч, якая заўсёды з разуменнем адносіцца да ўсіх нашых праблем, дапамагае і падтрымлівае ва ўсіх справах.

Са святам вас, работнікі культуры!  Радасці і дабра вам, шчасця, здароўя і дабрабыту!

А па словах начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Людмілы Уладзіміраўны Стома,  ва ўстановах культуры нашага раёна працуюць таленавітыя, адданыя сваёй справе кіраўнікі і самабытныя майстры, цікавыя калектывы, музыканты і выканаўцы з яркай творчай індывідуальнасцю. Яны не толькі дастойна прадстаўляюць наш рэгіён на розных канцэртных пляцоўках і сцэнах, але і ў наш няпросты эканамічны час, калі бюджэтнае фінансаванне недастатковае, імкнуцца самі зарабляць сродкі на ўласнае  тэхнічнае аснашчэнне і рамонт сваіх устаноў. Так, за 9 месяцаў бягучага года  культработнікі раёна выканалі план платных паслуг і зарабілі 47047 рублёў (пры плане ў 46.109 рублёў). Вялікая заслуга ў гэтым калектываў раённага Дома культуры, Дома ганчара, Цэнтра рамёстваў, музея імя Язэпа Драздовіча ў Германавічах, Лужкаўскай дзіцячай школы мастацтваў, сельскіх клубных устаноў: Каўшэлеўскага дома фальклору, Германавіцкага Цэнтра культуры і народных традыцый, Радзюкоўскага, Навасёлкаўскага і Лужкаўскага СДК, Жукоўшчынскага і Зоркаўскага сельскіх клубаў.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *