Райкамам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу падведзены вынікі раённага спаборніцтва па вытворчасці малака за верасень.
Сярод аператараў машыннага даення кароў першае месца ў Таццяны Каленцьевай з МТФ “Пялікі” ААТ “Даватарскі”, якая ў сярэднім надаіла на адну карову 623 кілаграмы малака. Другое месца ў Валянціны Рачыцкай з МТФ “Наваселле” ААТ “Агратэхсэрвіс”. У сярэднім за месяц на адну карову яна надаіла 511 кілаграмаў малака. Трэцяе — у Людмілы Філіч з МТФ “Юзэфова” ААТ “Ельня-Агра”, якая ў сярэднім атрымала ад адной каровы 433 кілаграмы малака.
Сярод маладых (да 31 года) аператараў машыннага даення лепшай у чарговы раз прызнана Таццяна Савуць з МТФ “Валожанкі” ААТ “Даватарскі”, якая ў сярэднім надаіла на адну карову 527 кілаграмаў малака.
