Дэпутат Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Іван Вазміцель сустрэўся з працоўным калектывам сельгаспрадпрыемства “Ельня-Агра” і жыхарамі вёскі Зорка

Прафсаюзы

IMG_7232Кожны месяц старшыня абласнога аб’яднання прафсаюзаў і дэпутат Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Іван Канстанцінавіч Вазміцель з рабочым візітам наведвае Шаркаўшчынскі раён. 19 кастрычніка народны выбраннік у межах адзінага дня інфармавання сустрэўся з працоўным калектывам сельгаспрадпрыемства “Ельня-Агра” і жыхарамі вёскі Зорка.

Асноўнай тэмай гутаркі стала “Ахова мацярынства і дзяцінства ў Беларусі — важнейшы прыярытэт дзяржаўнай сацыяльнай палітыкі”. Іван Канстанцінавіч расказаў прысутнай аўдыторыі пра сацыяльную абарону мацярынства і дзяцінства, умацаванне інстытута сям’і ў Рэспубліцы Беларус, прававыя аспекты. Дэпутат таксама падкрэсліў, што ў сістэме каштоўнасцей беларусаў сям’я займае лідзіруючую пазіцыю. Цяпер неабходна стварыць спрыяльнае для жыццядзейнасці сем’яў асяроддзе, умацоўваць у грамадстве пазітыўныя адносіны да сем’яў, у якіх не дапускаюцца п’янства і іншыя негатыўныя з’явы. Яно і зразумела, бо станоўчы прыклад бацькоў — гэта надзейны шлях выхавання з самага ранняга дзяцінства дастойнага чалавека.

Іван Канстанцінавіч Вазміцель і старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Ігар Віктаравіч Малюгін закранулі тэму сацыяльнай падтрымкі, якую прадастаўляе сёння Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі для працуючых грамадзян краіны — членаў дадзенай грамадскай арганізацыі. Гэта, у першую чаргу, ільготы на выдзяленне пуцёвак па зніжаным кошце для санаторна-курортнага лячэння як дарослых, так і іх непаўналетніх дзяцей. Увайшло ў практыку, калі любы працуючы грамадзянін можа звярнуцца па тых або іншых пытаннях працоўнага заканадаўства да кампетэнтных юрыстаў Віцебскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў падчас прыёмаў грамадзян, якія праходзяць ў раённых цэнтрах кожны месяц. Звароты грамадзян з’яўляюцца бясплатнымі.

У канцы гутаркі І. К. Вазміцель адказаў на некаторыя пытанні, якія задавалі прысутныя грамадзяне.

Сяргей РАЙЧОНАК.

IMG_7226



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *