25-годдзе Беларускага саюза афіцэраў

Актуальное

o_sojuze000011eСёлета грамадскае аб’яднанне “Беларускі саюз афіцэраў” адзначае 25-годдзе з моманту свайго заснавання. Гэта арганізацыя з’яўляецца грамадскай структурай, якая аб’ядноўвае ў сваіх радах афіцэраў і прапаршчыкаў запасу, у адстаўцы, а таксама тых, хто нясе службу ў сілавых ведамствах нашай краіны. Прадметам дзейнасці саюза афіцэраў з’яўляецца ваенна-патрыятычная работа, садзейнічанне падтрыманню належнай абароназдольнасці, стварэнне неабходных умоў для эфектыўнага выкарыстання ў нацыянальных інтарэсах патэнцыялу і вопыту афіцэрскага складу.

21 кастрычніка прайшла канферэнцыя Віцебскага абласнога аб’яднання “Беларускі саюз афіцэраў”. Удзел у яе рабоце прынялі дэлегаты ад Шаркаўшчынскага раёна. Сярод іх былі старшыня раённага аб’яднання Валерый Ан, яго намеснік Раман Більдзюга, члены аб’яднання Валерый Ліпскі, Сяргей Арэшкаў, Андрэй Нікалаеў і Андрэй Каштальян.

На канферэнцыі былі заслуханы справаздачы старшыні абласной арганізацыі і рэвізійнай камісіі за апошнія пяць год. У прыватнасці, ішла гаворка пра важнасць патрыятычнага выхавання моладзі і падрыхтоўкі яе да службы ў арміі. Адзначалася таксама цеснае ўзаемадзеянне БСА з іншымі грамадскімі арганізацыямі, правядзенне сумесных мерапрыемстваў. На канферэнцыі былі выбраны новы склад савета абласной арганізацыі і дэлегаты ад Віцебскай вобласці для ўдзелу ў дзясятым з’ездзе рэспубліканскага савета БСА.

З нагоды 25-годдзя стварэння Беларускага саюза афіцэраў быў адзначаны шэраг членаў арганізацыі Віцебшчыны. Сярод узнагароджаных аказаліся і шаркаўчане. Юбілейны знак “Ганаровы член БСА” ўручаны Сяргею Арэшкаву. Валерый Ан узнагароджаны Ганаровай граматай Беларускага саюза афіцэраў. Валерыю Ліпскаму ўручылі Ганаровую грамату галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама.

Сяргей РАЙЧОНАК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *