Штотыдзень пажарныя праводзяць 2-3 прафілактычныя рэйды на тэрыторыі раёна

Актуальное

рэйдавая група (А. К. Дарашкевіч, І. А. Стрыленка) праводзіць інструктаж жыхаркі вёскі Шыці Наталлі Шалуха

У мэтах прафілактыкі ўзгаранняў і пажараў, якія становяцца нярэдкай з’явай у час халадоў, калі вядзецца актыўнае апальванне дамоў печамі, прадстаўнікі Шаркаўшчынскага РАНС пастаянна, прыкладна, 2—3 разы на тыдзень, выязджаюць у рэйды па раёне. Мэта такіх рэйдаў — праверка стану і спраўнасці печаў і электраабсталявання ў дамах, наяўнасці дзейных аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў. Таксама ў ходзе размоў з гаспадарамі праводзіцца неабходны інструктаж, указваюцца недахопы, якія могуць прывесці да трагедыі, і патрабуецца іх выпраўленне. Асаблівая ўвага ўдзяляецца шматдзетным сем’ям, сем’ям з маленькімі дзецьмі, іх правяраюць у першую чаргу.
22 лютага група ў складзе начальніка Шаркаўшчынскага РАНС Андрэя Мечыслававіча Федуковіча, начальніка асобнага пажарнага аварыйна-выратавальнага паста № 12 у Варонцы Аляксандра Казіміравіча Дарашкевіча і дырэктара  Лонскага вучэбна-педагагічнага комплекса дзіцячы сад-базавая школа Ірыны Алімпіеўны Стрыленка аб’ехалі некаторыя населеныя пункты Іёдскага сельсавета. У прыватнасці, Шыці, Лонскія, Тадуліна, Марціняты. У ходзе рэйда адной шматдзетнай сям’і быў устаноўлены бясплатны пажарны апавяшчальнік.
Андрэй БУРЭЦ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *