Агульны бацькоўскі сход «За здароўем у дзіцячы сад» адбыўся ў яслі-садзе № 4 нашага гарадскога пасёлка

Молодежь

IMG_7954 (Копировать)Перыяд  дашкольнага ўзросту з’яўляецца па-сапраўднаму ўнікальным: настолькі інтэнсіўнага развіцця чалавек больш не перажывае ніколі. У дашкольным узросце фарміруюцца асноўныя жыццёвыя паняцці, у тым ліку паняцці здароўя і правільных здаровых паводзін. Атрыманыя ў гэтым узросце уяўленні парой бываюць надзвычай моцнымі і кладуцца ў аснову далейшага развіцця чалавека.

Захаванне і ўмацаванне здароўя дашкольнікаў – адзін з вядучых накірункаў дзейнасці яслі-сада № 4. Менавіта там 10 лістапада  адбыўся агульны бацькоўскі сход, які меў  назву  “За здароўем – у дзіцячы сад”.  Падчас сустрэчы з бацькамі, супрацоўнікі дзіцячага сада падзяліліся з імі вопытам сваёй работы і прадэманстравалі найбольш цікавыя рухомыя гульні, якія можна праводзіць і дома, бо яны так падабаюцца дзецям. Асаблівую ўвагу педагогі звярнулі на арганізацыю здаровага харчавання дашкольнікаў, іх гігіену і рацыянальны рэжым дня, умераныя фізічныя нагрузкі. Сапраўдным падарункам для бацькоў сталі  выступленні іх дзяцей. Як праводзяцца ў дзіцячым садку заняткі па фізічнай культуры, разам з дзецьмі прадэманстравала Анжэла Іванаўна Аліхвер, кіраўнік фізічнага выхавання ў названай дашкольнай установе.Пра захаванне і ўмацаванне здароўя сваіх дзяцей бацькі пагутарылі і  з урачом. На мерапрыемстве прысутнічала ўрач-педыятр Шаркаўшчынскай ЦРБ Вера Раманаўна Юркевіч.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.IMG_7958 (Копировать) IMG_7983 (Копировать) IMG_7988 (Копировать) IMG_7995 (Копировать) IMG_8001 (Копировать) IMG_8005 (Копировать) IMG_8015 (Копировать) IMG_8027 (Копировать)



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *