Заслугоўваюць добрых слоў працаўніцы фермы Пашкі ААТ «Агратэхсэрвіс»

Сельское хозяйство

працаўнікі фермы Пашкі ААТ “Агратэхсэрвіс”: дзённы вартаўнік Алеся Сяргееўна Сямчонак, загадчыца фермы Зоя Сяргееўна Атрашкевіч і падменная даярка Святлана Тадэвушаўна Андзілеўка

Няспешна крочыць па зямлі вясна. А гэта адраджэнне, абнаўленне ўсяго жывога на ёй, адчуванне цеплыні і пяшчоты, прыгажосці і надзеі на лепшае. Вясна асацыіруецца з жанчынай, бо носьбітам ўсяго цудоўнага на зямлі з’яўляецца менавіта яна. Нездарма і свята лепшай паловы чалавецтва адзначаецца вясною. Жанчына, як і вясна, такая ж сонечная, прыгожая, пяшчотная.

У гэты святочны дзень віншаванні атрымаюць і жанчыны, якія працуюць у сельскай гаспадарцы, бо менавіта іх працавітымі рукамі ствараюцца многія зямныя даброты. Кожны дзень на сваім стале мы бачым бохан духмянага хлеба, мясныя і малочныя прадукты — усё гэта вырашчана на жывёлагадоўчых фермах і сельскагаспадарчых палетках працавітымі рукамі. Так ужо склалася, што на жывёлагадоўчых фермах у большасці сваёй працуюць жанчыны. Сельскія працаўніцы шчыруюць на сваіх рабочых месцах і адначасова з’яўляюцца захавальніцамі сямейнага ачага.

Сёння ўжо па-веснавому свеціць сонца. Ёсць надзея, што самыя складаныя дні зімоўкі грамадскага статка перажылі.

У нялёгкіх умовах часам даводзілася працаваць і калектыву фермы Пашкі ААТ “Агратэхсэрвіс”. І ўсё ж, нягледзячы на складанасці, яны імкнуцца акуратна і добрасумленна выконваць свае непасрэдныя абавязкі. Ёсць спадзяванні, што будуць і надалей у іх высокія надоі малака і добрыя прывагі цялятак, бо тут працуюць вопытныя і адказныя людзі, працавітыя, мілыя жанчыны.

Спадзяёмся, што з добрым настроем жаночая палова калектыву сустрэне свята вясны. Дык няхай у вашых сэрцах заўсёды будзе цяпло, радуюць дзеткі і блізкія людзі, а падспор’ем усяму будзе добрае здароўе.

Кацярына СОСНА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *