У раённай бібліятэцы адбылося мерапрыемства для вучняў старэйшых класаў, прысвечанае 135-годдзю з дня нараджэння Я. Купалы і Я. Коласа

Актуальное

IMG_1590 (Копировать)У 2017 годзе спаўняецца 135 год  з  дня нараджэння класікаў  беларускай літаратуры – Янкі Купалы і Якуба Коласа.  З іх творчасцю вучні старэйшых класаў Шаркаўшчынскай сярэдняй школы № 1 змаглі бліжэй пазнаёміцца падчас сустрэчы ў  раённай бібліятэцы, якая адбылася 17 лістапада. Цікавае мерапрыемства для вучняў у гэты дзень падрыхтавалі і правялі   бібліятэкары Таццяна Міхайлаўна Райчонак і Алена Уладзіміраўна Кобелева. Свае любімыя вершы Купалы і Коласа  падлеткам прачытала шаркаўчанка Галіна Пятроўна Сафончык. Вучням у гэты дзень таксама  была прадстаўлена выстава літаратурных твораў знакамітых пісьменнікаў, без якіх немагчыма ўявіць нашу беларускую літаратуру.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.IMG_1566 (Копировать) IMG_1579 (Копировать) IMG_1581 (Копировать) IMG_1586 (Копировать)



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *