У ААТ «Ельня-Агра» падвялі вынікі работы за 10 месяцаў

Актуальное

IMG_1778 (Копировать)

У мінулыя лістападаўскія дні ў Беларусі, у тым ліку ў нашым раёне, ушаноўвалі сельскіх працаўнікоў — руплівых і добрасумленных, простых і мудрых людзей ад роднай зямлі, на якой яны шчыруюць.

У новым будынку Зоркаўскага сельскага клуба адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці. Галоўнымі яго героямі былі лепшыя прадстаўнікі ААТ “Ельня-Агра”: земляробы, жывёлаводы, спецыялісты, кіраўнікі — усе, хто ўносіць свой значны ўклад у важную справу забеспячэння харчовай бяспекі нашага рэгіёну і краіны.

Нездарма прафесійнае свята работнікаў сельскай гаспадаркі адзначаецца напрыканцы лістапада: выкананы увесь комплекс палявых работ, можна падвесці вынікі, адпачыць, ушанаваць руплівых сяльчан узнагародамі і добрай песняй.

Галоўны вянец сельскагаспадарчай працы — хлеб. Святочны каравай кіраўніку сельгаспрадпрыемства Міхаілу Мікалаевічу Якімовічу уручыла загадчыца Зоркаўскага сельскага клуба Ірына Хаданёнак. Пасля чаго Міхаіл Мікалаевіч звярнуўся да прысутных на свяце. У сваім выступленні ён агучыў паказчыкі раслінаводства і жывёлагадоўлі, ад усёй душы выказаў работнікам сельскай гаспадаркі і ветэранам АПК ўдзячнасць за плённую працу і неацэнны вопыт, уручыў ім граматы і грашовыя прэміі.

Увазе прысутных быў прадэманстраваны відэафільм пра дасягненні і працоўныя будні роднага сельгаспрадпрыемства.

Эстафету віншаванняў працягнула старшыня пярвічнай арганізацыі прафсаюза ААТ “Ельня-Агра” Зоя Мікалаеўна Пажарская, якая пажадала далейшай плённай працы і моцнага здароўя, уручыла падарункі прадстаўнікам каллектываў МТФ “Юзефова”, “Зорка”, механізатарам, будаўнікам і іншым.

Да мікрафона запрасілі былога кіраўніка гаспадаркі Алега Вячаслававіча Ліпскага, які выказаў шчырыя словы падзякі вяскоўцам за працу, стараннасць, руплівасць і  якасную прадукцыю, а таксама нагадаў імёны былых перадавікоў. На  жаль, некаторых з іх ўжо няма разам з намі.

Са словамі віншавання выступіла галоўны заатэхнік сельгаспрадпрыемства Алена Вітальеўна Качан, якая пажадала поспехаў у працы, дабрабыту і фінансавай стабільнасці.

Самадзейныя артысты падрыхтавалі ў падарунак перадавікам яркую, цікавую канцэртную праграму. Урачыстае мерапрыемства надоўга застанецца ў памяці працаўнікоў сельскай гаспадаркі.

Алена АНАНІЧ.

 

IMG_1700 (Копировать) IMG_1701 (Копировать) IMG_1704 (Копировать) IMG_1706 (Копировать) IMG_1707 (Копировать) IMG_1708 (Копировать) IMG_1709 (Копировать) IMG_1710 (Копировать) IMG_1711 (Копировать) IMG_1712 (Копировать) IMG_1713 (Копировать) IMG_1714 (Копировать) IMG_1715 (Копировать) IMG_1716 (Копировать) IMG_1718 (Копировать) IMG_1719 (Копировать) IMG_1720 (Копировать) IMG_1723 (Копировать) IMG_1725 (Копировать) IMG_1727 (Копировать) IMG_1730 (Копировать) IMG_1731 (Копировать) IMG_1734 (Копировать) IMG_1735 (Копировать) IMG_1738 (Копировать) IMG_1743 (Копировать) IMG_1748 (Копировать) IMG_1750 (Копировать) IMG_1752 (Копировать) IMG_1753 (Копировать) IMG_1756 (Копировать) IMG_1758 (Копировать) IMG_1759 (Копировать) IMG_1760 (Копировать) IMG_1761 (Копировать) IMG_1762 (Копировать) IMG_1763 (Копировать) IMG_1765 (Копировать) IMG_1767 (Копировать) IMG_1770 (Копировать) IMG_1772 (Копировать) IMG_1774 (Копировать)



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *