Работу ў будаўнічай сферы абрала Юлія Гродзь і спраўляецца з ёй на выдатна

Актуальное

Не часта даводзіцца сустракаць жанчын на будаўнічых аб’ектах. I гэта, увогуле, зразумела. Працэс будаўніцтва амаль заўсёды звязаны з няпростымі ўмовамі працы, складанымі фізічнымі нагрузкамі, а часам яшчэ і неспрыяльным надвор’ем. I ўсё ж у кожнага правіла ёсць выключэнні, а кампетэнтныя і паспяховыя ў сваёй дзейнасці жанчыны, якія не першы год задзейнічаны на будоўлях нашага раёна,— лепшае таму пацверджанне. Адным з лепшых спецыялістаў у працоўным калектыве ПМК-68 лічыцца маладая дзяўчына, майстар будаўніча-мантажных работ Юлія Гродзь. Большую частку свайго працоўнага часу Юля праводзіць на тэрыторыі новай бальніцы, на гэтым доўгачаканым для шаркаўчан будаўнічым аб’екце яна ўзначальвае дзейнасць брыгад аддзелачнікаў. Ужо хутка дзяўчына атрымае дыплом аб набыцці вышэйшай адукацыі, а значыць усе шансы для далейшага прафесійнага росту ў маладога спецыяліста ёсць.
Напярэдадні свята вясны і прыгажосці жадаем Юліі поспехаў у асабістым жыцці і на працы. Няхай ажыццяўляюцца ўсе яе планы і самыя запаветныя жаданні.
Вольга СТАШЭЎСКАЯ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *