Набліжаецца да свайго завяршэння 2017 год. Для юных наведвальнікаў Шаркаўчынскай дзіцячай бібліятэкі ён быў насычаны на падзеі. Дзякуючы творчым супрацоўнікам бібліятэчнай установы шэраг цікавых сустрэч для дзяцей і падлеткаў быў арганізаваны за адзначаны перыяд, абмеркавана шмат актуальных праблем. А напрыканцы лістапада вучняў 8 класаў з абедзвюх школ нашага гарадскога пасёлка запрасілі на мерапрыемства, якое мела назву “Вера – жывое пачуцце”.Пра Бога і веру ў жыцці сучаснага чалавека падлеткі разважалі разам з вядучай мерапрыемства, бібліятэкарам Людмілай Казіцкай і запрошанымі гасцямі – настаяцелем прыхода храма “Усіх Смуткуючых Радасць”, протаіерэем Віктарам Валашчуком,выпускніком Шаркаўшчынскай СШ № 1 , а ў цяперашні час семінарыстам Мінскай духоўнай семінарыі Аляксандрам Стоцікам, выкладчыкам дзіцячай школы мастацтваў і адным з самых вядомых мастакоў нашага раёна Віктарам Фёдаравічам Круком, у творчасці якога асобнае месца займаюць работы духоўна-рэлігійнай тэматыкі. Некаторыя з карцін Віктара Фёдаравіча былі прадэманстраваны юным наведвальнікам бібліятэкі на выставе.
500-годдзе беларускага кнігадрукавання, пад знакам якога праходзіць 2017 год, – лішняя нагода звярнуцца да яркіх старонак нашай гісторыі, успомніць пра багацце і разнастайнасць культурнай спадчыны Беларусі,-упэўнена вядучая мерапрыемства Людміла Казіцкая. А таму падчас сустрэчы ў бібліятэцы дзеці пазнаёміліся з асобамі самых знакамітых асоб і вядомых асветнікаў нашай краіны – Кірылы, Тураўскага, Еўфрасінні Полацкай, Францыска Скарыны, Міколы Гусоўскага. Даведаліся юнакі і дзяўчаты і пра святыя месцы нашай краіны – найбольш вядомыя саборы, храмы і манастыры, цудатворныя іконы, помнікі святым і Крыж Еўфрасінні Полацкай.
Пра свой выбар прафесіі і цікавую вучобу ў духоўнай семінарыі падлеткам расказаў семінарыст Аляксандр Стоцік. Са сваёй навучальнай установы ў бібліятэку, якую ў гады вучобы ў школе наведваў і сам, ён прывёз падарункі – духоўную і мастацкую літаратуру і вобраз цудатворнай іконы Божай Маці “Жыровіцкая”. Цікавай атрымалася размова дзяцей і са святаром, настаяцелем прыхода храма “Усіх Смуткуючых радасць” Віктарам Валашчуком, які ўжо амаль 25 гадоў узначальвае прыход храма ў нашым гарадскім пасёлку.
“Вера – жывое пачуццё” –апошні этап аўтарскага праекта Людмілы Казіцкай “Час, які ніколі не скончыцца”, які паспяхова быў рэалізаваны ў Шаркаўшчынскай дзіцячай бібліятэцы ў 2017 годзе. Шчырыя словы ўдзячнасці за аказаную падтрымку і дапамогу ў яго рэалізацыі Л. А. Казіцкая выказала дырэктару Шаркаўшчынскай ЦБС Алене Фромертас і сваім калегам з дзіцячай і раённай бібліятэк – Тамары Паляк, Вользе Лук’янёнак і Анастасіі Андрэевай. Высокі ўзровень падрыхтоўкі і правядзення мерапрыемстваў для школьнікаў адзначыла начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Людміла Уладзіміраўна Стома, якая прысутнічала на заключным этапе духоўна-інтэлектуальнага праекта. Дзякуючы паспяховай рабоце, якую праводзяць творчы калектыў супрацоўнікаў дзіцячай бібліятэкі, гэта ўстанова ўжо даўно перастала быць проста месцам для захоўвання і выдачы кніг. Усё часцей дзеці сюды прыходзяць, каб з карысцю правесці свой вольны час, прыняць удзел у цікавых мерапрыемствах, навучыцца чамусьці новаму.Духоўна –асветніцкая праграма “Вера – пачуццё жывое” – чарговае гэтаму пацверджанне. У цяперашні час у бібліятэцы прадстаўлена выстава духоўна-рэлігійнай літаратуры, якую Шаркаўшчынская дзіцячая бібліятэка атрымала ў падарунак ад Мінскай духоўнай семінарыі.