
16 лютага ў Віцебску адбылося падвядзенне вынікаў работы структур ДТСААФ Віцебскай вобласці за год. На мерапрыемстве прысутнічала дэлегацыя ад Шаркаўшчынскай аўташколы. З нагоды святкавання 85-годдзя са дня ўтварэння ДТСААФ граматамі былі адзначаны лепшыя прадстаўнікі вобласці. Сярод іх аказаліся і шаркаўчане. Граматы за высокія паказчыкі ў сваёй рабоце, праяўлены прафесіяналізм, добрасумленнае выкананне сваіх абавязкаў атрымалі спецыялісты Шаркаўшчынскай аўташколы ДТСААФ Леанід Леанідавіч Качан, Віктар Яўстаф’евіч Рубанік, Мар’ян Антонавіч Перхуровіч, бухгалтар Ірына Леанідаўна Хіневіч. Дырэктар Андрэй Вальдэмаравіч Руткоўскі быў узнагароджаны граматай абласнога Савета дэпутатаў за добрасумленную плённую працу, вялікі асабісты ўклад у падрыхтоўку моладзі да ваеннай службы і патрыятычнае выхаванне грамадзян. Таксама прыемна адзначыць, што выкладчык Міёрскага філіяла Шаркаўшчынскай аўташколы Віктар Яўстаф’евіч Рубанік заняў трэцяе месца у намінацыі «Лепшы выкладчык па падрыхтоўцы вадзіцелей механічных транспартных сродкаў катэгорыі «В».
Андрэй БУРЭЦ.

Liels paldies Leonidam Kačanam. Es esmu teicamas autovaditājs. Novēlu viņam visu labu. Bijušajs Šarkovščinas autoskolas kursānts 09-12.1977g. Oļegs Lisjonoks.