Рэалізацыя праектаў транпасмежнага супрацоўніцтва

Актуальное

6c312a4d11Напрыканцы лістапада ў горадзе Малетай (Літва) адбылося 37 пасяджэнне Савета Еўрарэгіёну “Азёрны край”, у якім удзельнічалі прадстаўнікі з Латвіі, Літвы і Беларусі. Шаркаўшчынскі рэгіён на сустрэчы дэлегацый з  трох краін прадстаўлялі намеснік старшыні райвыканкама Юрый Анатольевіч Васілеўскі і гаоўны спецыяліст аддзела авдукацыі, спорту і турызму райвыканкама Наталля Анатольеўна Арэшкава.

На пасяджэнні былі абмеркаваны пытанні, якія датычацца падачы праектных заяў на конкурс праектных  прапаноў Праграмы трансмежнага супрацоўніцтва Латвія – Літва – Беларусь  2014-2020 гады Еўрапейскага інструмента суседства.

Кіраўнік Латвійскага офіса Еўрарэгіёна Ілзэ Стабулніецэ падзялілася вопытам работы па ажыццяўленні буйных праектаў, што рэалізуюцца ў дадзены момант Латвійскім бюро Еўрарэгіёну. Кіраўнік праектаў Лайла Вілмане засяродзіла ўвагу прысутных на сацыяльным праекце, рэалізацыя якога ажыццяўляецца ў супрацоўніцтве з паўночнымі краінамі.

Таварыства Еўрарэгіён  “Азёрны край” створана ў 1998 годзе. Зараз у яго складзе  15 самакіраванняў з Латвіі, 7 самакіраванняў з Літвы, 8 адміністрацый з Беларусі, у тым ліку і наш Шаркаўшчынскі раён.

У наступным годзе Еўрарэгіён адзначыць  сваё 20-годдзе.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *