Работа раёна ацэнена станоўча

Сельское хозяйство

удзельнікаў семінара-нарады інфармуе дырэктар ААТ "Жвіранка" А. П. Пальчэх

13 сакавіка ў нашым раёне праходзіў абласны семінар-нарада па жывёлагадоўлі. На яго былі запрошаны начальнікі, намеснікі начальнікаў па жывёлагадоўлі, галоўныя ветурачы ўпраўленняў райсельгасхарчу і прадстаўнікі аблсельгасхарчу.

У вялікай зале Дома Саветаў адбылося пасяджэнне, на якім выступілі Уладзімір Аляксандравіч Машара — першы намеснік старшыні абласнога камітэта па сельскай гаспадарцы, Вольга Анатольеўна Краузэ — начальнік аддзела па вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі, Фізулі Абдулбекавіч Гасанаў — генеральны дырэктар РУП “Віцебскае племпрадпрыемства,

Аляксандр Міхайлавіч Казак — начальнік аддзела ветэрынарыі і ветдзяржінспекцыі.

У выступленнях спецыялісты падводзілі вынікі работы сельгасарганізацый па вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі раёнаў вобласці за два месяцы гэтага года. Было ўказана на недахопы і шляхі іх выпраўлення.

тлумачэнні дае С. А. Догель

Затым удзельнікі семінара-нарады накіраваліся ў ААТ “Жвіранка”. Там пабывалі ў даільнай зале № 1, дзе азнаёміліся з умовамі працы, новымі эксперыментамі па атрыманню малака высокай якасці. Наведалі прафілакторый, дзе ўтрымліваюцца нованароджаныя цяляткі. Спецыялісты ветэранарнай службы прадэманстравалі, як правільна трэба праводзіць выпальванне рог у маленькіх цялушак, як абразаць капыты і рогі ў кароў перад выганам у поле.

Удзельнікі семінара пабывалі ў жывёлагадоўчым памяшканні, якое рэканструіруецца за ўласныя сродкі. Тлумачэнне даваў намеснік дырэктара па будаўніцтву Павел Фёдаравіч Пальчэх.

На мехдвары, куды быў далейшы шлях наведвання ўдзельнікаў семінара, стаяла на лінейцы гатоўнасці ўся тэхніка, якая будзе задзейнічана ў час веснавых палявых работ. Аб тым, якая павінна быць гатоўнасць трактараў і прычапнога інвентару да работы ў полі, пра запасы паліва-змазачных матэрыялаў і запчастак гаварыў Генадзій Генадзьевіч Сабыніч — намеснік старшыні абласнога камітэта па сельскай гаспадарцы. Аб новаўвядзенні па эканоміі паліва ў час работы тэхнікі расказаў дырэктар гаспадаркі Андрэй Паўлавіч Пальчэх.

Семінар-нараду вёў старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню аблвыканкама Сяргей Аляксандравіч Догель.

У рабоце семінара-нарады прыняў удзел старшыня райвыканкама Мечыслаў Віктаравіч Морхат.

Кацярына СОСНА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *