Юныя эколагі з Германавіч

Актуальное

юныя эколагі-сямікласнікі

Вывучэннем прыроды роднага краю вучні Германавіцкай сярэдняй школы займаюцца пад кіраўніцтвам настаўніцы Марыны Аляксандраўны Фёдаравай. Паралельна з курсам біялогіі ў навучальнай установе арганізавана экалагічная дзейнасць школьнікаў, у выніку якой дзеці імкнуцца больш даведацца пра жывёльны і раслінны свет, удзельнічаюць у навуковых даследчых праектах і экалагічных канферэнцыях. Вучні 6—7 класа наведваюць эколага-краязнаўчы гурток “Пралеска”, у аснове дзейнасці якога — вывучэнне дзікай прыроды Беларусі. Работа школьнага лясніцтва накіравана на аказанне дапамогі Германавіцкаму лясніцтву. Юныя “лесавічкі”, а гэта вучні з 7 па 11 клас, займаюцца пасадкай дрэў, зборам насення многіх відаў раслін, абгароджваюць мурашнікі і майструюць шпакоўні. Сіламі экалагічнага атрада, створанага ў школе, падтрымліваецца чысціня ў парку аграгарадка Германавічы, шэраг экалагічных аперацый здзяйсняецца ў лесе.
Супрацоўнічаюць дзеці і з грамадскім аб’яднаннем “Ахова птушак Бацькаўшчыны”. Удзельнікі школьнага клуба “Крылаты дазор”, праводзяць назіранні за птушкамі, што гняздуюцца на Віцебшчыне, вядуць іх улік і займаюцца  акальцоўваннем. У мінулым годзе з дапамогай германавіцкіх школьнікаў на тэрыторыі раёна было заўважана і падлічана звыш чатырох тысяч журавоў.
А гэтай зімой акцыя “Дапамажы зімуючым птушкам” як і заўсёды

Косця Сташкевіч — пераможца конкурсу на лепшую птушыную кармушку

аб’яднала хлопчыкаў і дзяўчынак самага рознага ўзросту. Дзеці майстравалі кармушкі, прымацоўвалі іх да дрэў, рыхтавалі кармавыя сумесі для розных прадстаўнікоў птушынага царства.
— Акцыі і праекты экалагічнай накіраванасці не проста дапамагаюць дзецям вывучаць прыроду роднага краю і займацца доследнай дзейнасцю, — упэўнена настаўніца біялогіі Марына Аляксандраўна Фёдарава. — Адна з асноўных задач нашай работы — выхаванне ў маладога пакалення чалавечнасці і дабрыні, фарміраванне адказнасці за свае ўчынкі як перад людзьмі, што знаходзяцца побач, так і перад светам жывой прыроды.
Вольга СТАШЭЎСКАЯ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *