У дзень прафесійнага свята віншаванні прыймалі работнікі сацыяльнай абароны

Актуальное

IMG_38515 студзеня ў нашым гарадскім пасёлку адбылося ўрачыстае віншаванне работнікаў сферы сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. У аснове прафесій гэтых людзей — клопат пра пажылых жыхароў нашага раёна, а таксама ўсіх, хто апынуўся ў складанай жыццёвай сітуацыі, дапамога адзінокім і безабаронным. У адным з аддзяленняў ТЦСАН у дзень прафесійнага свята работнікаў сферы сацыяльнай абароны насельніцтва шчыра павіншавалі намеснік старшыні Шаркаўшчынскага райвыканкама Юрый Анатольевіч Васілеўскі, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне раённага выканаўчага камітэта Вера Барысаўна Жук, дырэктар тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Іна Вячаславаўна Прыстаўка. Яны адзначылі, што роля сацыяльнай службы з кожным годам толькі ўзрастае, бо павялічываецца колькасць пажылых людзей на тэрыторыі нашага раёна. Пры гэтым менавіта сацыяльныя работнікі для многіх безабаронных катэгорый грамадзян сталі найлепшымі памочнікамі, замянілі сваёй  дапамогай, падтрымкай і ўважлівымі адносінамі клопат родных людзей. Цяжка пераацаніць значнасць гэтай прафесіі ў нашым грамадстве і, напэўна, невыпадкова менавіта прадстаўнікі сферы сацыяльнай абароны першымі адзначаюць сваё прафесійнае свята кожны год.

За адданасць прафесіі і імкненне дапамагаць людзям сацыяльным работнікам падзякаваў намеснік старшыні райвыканкама Юрый Анатольевіч Васілеўскі і ўручыў лепшым супрацоўнікам сістэмы заслужаныя ўзнагароды.

Ганаровымі граматамі камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама ў сувязі з прафесійным святам — Днём работнікаў сацыяльнай абароны ўзнагароджаны сацыяльны работнік аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму ТЦСАН Таццяна Дзмітрыеўна Лалыка, малодшая медыцынская сястра аддзялення кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў ТЦСАН Таццяна Паўлаўна Мацулевіч і галоўны спецыяліст аддзела пенсій і дапамог упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама  Зоя Пятроўна Гром.

Падзякамі старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама ўзнагароджаны сацыяльныя работнікі аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму ТЦСАН Святлана Чаславаўна Арцімовіч і Іосіф Леанідавіч Квач, інспектар па працоўнай тэрапіі аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў Тамара Барысаўна Грыцкевіч і галоўны спецыяліст аддзела пенсій і дапамог упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Наталля Дзмітрыеўна Пятрашка.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.

IMG_3831 IMG_3834 IMG_3838 IMG_3842 IMG_3846



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *