Лепшыя аператары машыннага даення за снежань 2017 года

Сельское хозяйство

качество-молока-768x461Райкамам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу падведзены вынікі раённага спаборніцтва па вытворчасці малака за снежань.

Сярод малочнатаварных ферм першае месца ў МТФ “Пялікі” ААТ “Даватарскі” (загадчыца — Галіна Кабак). Прырост вытворчасці малака да адпаведнага перыяду мінулага года склаў 104%, сярэдні надой на карову — 373 кілаграмаы, колькасць рэалізаванага малака класам “экстра” — 50%, таварнасць — 90%.

Сярод аператараў машыннага даення кароў першае месца ў Марыны Бука з МТФ “Зорка” ААТ “Ельня-Агра”, якая ў сярэднім надаіла на адну карову 475 кілаграмаў малака. Другое месца ў Надзеі Бяловай з МТФ “Пялікі” ААТ “Даватарскі”, якая ў сярэднім надаіла на адну карову 454 кілаграмы малака. Трэцяе месца ў Таццяны Шышко з МТФ “Вялікае Сяло” ААТ “Агратэхсэрвіс”, якая ў сярэднім надаіла на адну карову 320 кілаграмаў малака.

Сярод маладых (да 31 года) аператараў машыннага даення лепшай прызнана Вольга Хаданёнак з МТФ “Валожанкі” ААТ “Даватарскі”, якая ў сярэднім надаіла на адну карову 351 кілаграм малака.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *