Пра найбольш актыўных удзельнікаў ветэранскага руху ў нашым раёне расказала старшыня раённага савета ветэранаў Галіна Мікалаеўна Філатава

Актуальное

269-e1457677913287З нагоды 78-гадавіны са дня заснавання Шаркаўшчынскага раёна шчырых слоў удзячнасці за сваю шматгадовую працу заслугоўваюць людзі, якія стаялі ў вытокаў яго ўтварэння росквіту і развіцця, разам з родным краем перажывалі і найбольш складаныя перыяды яго станаўлення. Ветэраны працы і сёння актыўныя ўдзельнікі ўсіх раённых святаў і мерапрыемстваў. А сама Шаркаўшчынская раённая ветэранская арганізацыя ў мінулым годзе адзначыла свой 30-гадовы юбілей. Пра найбольш актыўных удзельнікаў ветэранскага руху ў нашым раёне расказала старшыня раённага савета ветэранаў Галіна Мікалаеўна Філатава. На працягу апошніх 7 гадоў жанчына ўзначальвае аб’яднанне ветэранаў на тэрыторыі нашага раёна.

— Ветэраны працы — самая шматлікая катэгорыя пажылых людзей у нашым раёне. На сённяшні дзень іх налічваецца звыш чатырох тысяч чалавек. Большасць з іх заўсёды займалі актыўную жыццёвую пазіцыю. Асабліва хачу адзначыць  катэгорыю былых кіраўнікоў працоўных калектываў: Мікалая Васільевіча Косара, Віктара Віктаравіча Багінскага, Лідзію Іванаўну Шаблоўскую, Вадзіма Андрэевіча Мядзельца, Алега Вячаслававіча Ліпскага, Ядзвігу Баляславаўну Чарвінскую, Мілеція Антонавіча Андзілеўку, Уладзіміра Якаўлевіча Мілянцея, Яўгенія Фаміча Кандраценку, Генадзія Дарафеевіча Гарбузава, многіх іншых добра вядомых у раёне былых кіраўнікоў. На жаль, ужо няма ў жывых Нікадзіма Якаўлевіча Протаса, Сцяпана Іосіфавіча Пармона, Мечыслава Часлававіча Сезянеўскага, Аляксандра Аляксандравіча Баговіча, Барыса Аркадзьевіча Гарадзецкага, Раісы Леанідаўны Ліпскай, многіх іншых былых жыхароў раёна, якія многае зрабілі для яго дабрабыту.

Звыш 100 чалавек, якія знаходзяцца на заслужаным адпачынку, атрымлівалі ў розныя гады  высокія дзяржаўныя ўзнагароды. Сярод іх — кавалер 3-х Ордэнаў Працоўнай Славы Канстанцін Дзмітрыевіч Дабравольскі, які ўсё жыццё адпрацаваў трактарыстам у сельскай гаспадарцы раёна.

Ёсць у нас рэкардсмены і сярод доўгажыхароў. У раёне пражывае жанчына, якая перажыла свой 100-гадовы юбілей. Надзеі Лявонаўне Рымко з вёскі Іванава Лужкаўскага сельскага Савета споўнілася 103 гады.

На жаль, усё менш з кожным годам становіцца ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. На дадзены момант іх у нашым раёне ўсяго толькі 6 чалавек, а таксама 21 — вязень нямецкіх канцэнтрацыйных лагераў.

Шмат сярод ветэранаў і таленавітых людзей. У іх ліку ўдзельнікі літаратурна-музычнага аб’яднання “Світанак”, якое ўзначальвае Кацярына Мар’янаўна Сосна, аматарскага аб’яднання ветэранаў “Душэўная ўтульнасць” (мастацкі кіраўнік Галіна Пятроўна Сафончык), аб’яднання стараверскай кухні, гульні і абрадаў “Стараверскія страпухі” (Більдзюжскі СДК), фальклорнага калектыву “Купалінка” (Каўшэлеўскі дом фальклору), народнага клуба нацыянальнай кухні “Груца” (Радзюкоўскі СДК), іншых творчых калектываў. Вялікі дзякуй супрацоўнікам аддзелення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ТЦСОН за надзвычай цікавыя мерапрыемствы, якія ў вялікай колькасці кожны год праводзяцца для ўсіх пажылых людзей.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *