Сацыяльныя работнікі разам з прадстаўнікамі хрысціянскай царквы “Слова жыцця” правялі дабрачынную акцыю

Актуальное

IMG_3810 (Копировать)Раство — адно з самых любімых святаў ва ўсім свеце, асабліва яго любяць дзеці, бо гэта час падарункаў і прыемных сюрпрызаў

Напярэдадні галоўнага хрысціянскага свята супрацоўнікі аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі ТЦСАН разам з прадстаўнікамі хрысціянскай царквы “Слова жыцця” правялі дабрачынную акцыю, у выніку якой дзіцячыя падаруначныя наборы, прадастаўленыя Аб’яднаннем хрысціян веры евангельскай у Віцебскай вобласці, атрымалі юныя жыхары нашага раёна. Каля 120 падарункаў, у склад якіх увайшлі канцылярскія тавары, цацкі, сродкі гігіены, адзенне і салодкія прысмакі, было ўручана напярэдадні Раства дзецям са шматдзетных малазабяспечаных сем’яў, а таксама сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў да 14 год. Напярэдадні Раства бацькі разам з дзецьмі былі запрошаны ў царкву “Слова жыцця”, дзе цікавую святочную праграму з гульнямі, песнямі і тэатралізаванымі пастаноўкамі падрыхтавалі і правялі прадстаўнікі цэркваў хрысціян веры евангельскай з горада Наваполацка і нашага гарадскога пасёлка. Свае таленты ў гэты дзень прадэманстравалі таксама юныя артысты, у ліку якіх шаркаўчанкі Яна і Эсфір Абрамачкіны і Ангеліна Савельева.

Прыемным падарункам для шматдзетных малазабяспечаных сем’яў напярэдадні Калядаў стала таксама акцыя “Цуды на Раство”, якую правялі супрацоўнікі аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі ТЦСАН Святлана Францаўна Нікалаева і Алёна Леанідаўна Шудзель. У межах дабрачыннай акцыі Дзед Мароз і Снягурачка ўручылі дзецям мяккія цацкі, а бацькі атрымалі магчымасць выбраць адзенне і абутак для сваіх дзяцей. Супрацоўнікі аддзялення САІР ТЦСАН удзячны ўсім жыхарам нашага раёна, якія, як і ў мінулыя гады, прынялі актыўны ўдзел у штогадовай дабрачыннай раённай акцыі, прынеслі дзіцячыя рэчы добрай якасці ў тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і такім чынам дапамаглі тым, для каго набыць адзенне для дзяцей — праблема.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯIMG_3730 (Копировать) IMG_3741 (Копировать) IMG_3769 (Копировать) IMG_3792 (Копировать) IMG_3800 (Копировать) IMG_3804 (Копировать)IMG_0008



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *