Лепшыя супрацоўнікі РАНС атрымалі ўзнагароды за выдатнае нясенне службы

Актуальное

IMG_9457 (Копировать)

19 студзеня на ўрачыстым сходзе, прысвечаным Дню выратавальніка, лепшыя супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях атрымалі ўзнагароды за выдатнае нясенне службы. На мерапрыемстве прысутнічаў і павіншаваў шаркаўшчынскіх выратавальнікаў-пажарных са святам старшыня Шаркаўшчынскага раённага Савета дэпутатаў Уладзімір Серафімавіч Шпец. Ад імя кіраўніцтва раёна ён выказаў словы падзякі за вельмі нялёгкую, але карысную для грамадства працу. Уладзімір Серафімавіч уручыў Ганаровую грамату раённага Савета дэпутатаў камандзіру аддзялення пажарнага аварыйна-выратавальнага паста № 13 аг. Лужкі Сашу Дэкснісу. Ганаровай граматай Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта адзначаны камандзір аддзялення пажарнай аварыйна-выратавальнай часці г. п. Шаркаўшчына Яўгеній Ерашонак. Падзяку старшыні Шаркаўшчынскага райвыканкама ўручылі вадзіцелю пажарнага аварыйна-выратавальнага паста № 13 аг. Лужкі Дзмітрыю Крыўко.

Вадзіцель пажарнага аварыйна-выратавальнага паста № 12 в. Варонка Аляксандр Майсяёнак узнагароджаны граматай Віцебскага абласнога ўпраўлення па надзвычайных сітуацыях.

Начальнік Шаркаўшчынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Андрэй Мечыслававіч Федуковіч уручыў нагрудны знак “Выдатнік” вадзіцелю пажарнага аварыйна-выратавальнага паста № 12 в. Варонка Аляксею Янучкоўскаму. Медалём “Ветэранская падзяка” адзначана праца вадзіцеля пажарнай аварыйна-выратавальнай часці гарадскога пасёлка Валерыя Шчабола.

Шэраг супрацоўнікаў за добрасумленнае выкананне прафесійных абавязкаў, высокія паказчыкі ў аператыўна-службовай дзейнасці і ў сувязі са святкаваннем Дня выратавальніка ўзнагароджаны нагрудным знакам “15 год органам і падраздзяленням, падначаленым МНС РБ”.

За дастойнае выхаванне дзяцей Падзячныя пісьмы атрымалі бацькі маладых супрацоўнікаў калектыву — Іллі Шчабола, Яўгенія Катовіча і Дзмітрыя Крыўко.

Сяргей РАЙЧОНАК.

IMG_9421 (Копировать) IMG_9423 (Копировать) IMG_9425 (Копировать) IMG_9427 (Копировать) IMG_9430 (Копировать) IMG_9432 (Копировать) IMG_9434 (Копировать) IMG_9435 (Копировать) IMG_9438 (Копировать) IMG_9440 (Копировать) IMG_9442 (Копировать) IMG_9446 (Копировать) IMG_9448 (Копировать) IMG_9450 (Копировать) IMG_9452 (Копировать) IMG_9458 (Копировать)



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *