19 студзеня праваслаўныя вернікі адзначаюць Вадохрышча

Актуальное

IMG_4200 (Копировать)

19 студзеня праваслаўныя вернікі Шаркаўшчыны адзначылі Хрышчэнне Гасподняе (Вадохрышча) — адно з вялікіх двунадзясятых святаў.

У  царкве “Усіх смуткуючых Радасць” ў гэты дзень прайшла літургія. Царква ў гэты дзень была перапоўнена, і многім прыхаджанам нават давялося стаяць на вуліцы. Богаслужэнне працягнулася на вуліцы, дзе протаіерэй Віктар Валашчук асвяціў ваду.

Як кажуць, нават бутэлечкі хопіць, каб потым па кроплі асвячаць ёй усю астатнюю ваду на працягу года. У народзе лічаць, што асвячоная вада лечыць не толькі цела, але і душу. Ёю мыюцца, даюць піць хворым, выкарыстоўваюць пры асвячэнні жылля, першым купанні нованароджаных.

Абноўленыя духоўна падзеяй Хрышчэння Гасподняга, мы набываем надзею i спадзяванне на мiласэрнасць Гасподнюю.

Алена АНАНІЧ

IMG_4122 (Копировать) IMG_4129 (Копировать) IMG_4133 (Копировать) IMG_4134 (Копировать) IMG_4137 (Копировать) IMG_4139 (Копировать) IMG_4142 (Копировать) IMG_4143 (Копировать) IMG_4152 (Копировать) IMG_4154 (Копировать) IMG_4156 (Копировать) IMG_4160 (Копировать) IMG_4166 (Копировать) IMG_4168 (Копировать) IMG_4170 (Копировать) IMG_4180 (Копировать) IMG_4195 (Копировать) IMG_4198 (Копировать) IMG_4213 (Копировать) IMG_4216 (Копировать) IMG_4226 (Копировать)



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *