Вучань 3-га класа Шаркаўшчынскай сярэдняй школы № 1 Віталій Балай — сярод пераможцаў акцыі “Сям’я! Служым разам!”

Молодежь

961 (Копировать)“Сям’я! Служым разам!”— пад такой назвай прайшла рэспубліканская акцыя Міністэрства ўнутраных спраў, якая ў нашай краіне стала ўжо традыцыйнай і праводзіцца дзясяты год запар. Асноўнай яе мэтай, як адзначаюць арганізатары, з’яўляецца захаванне духоўна-маральных каштоўнасцяў, папулярызацыя ідэала моцнай і дружнай сям’і. У межах акцыі “Сям’я! Служым разам!” прайшоў і аднайменны конкурс дзіцячых малюнкаў. Сваё майстэрства ў адлюстраванні міліцэйскай тэматыкі дэманстравалі юныя мастакі ва ўзросце ад 8 да 16 год, дзеці супрацоўнікаў міліцыі. Нядаўна адбылося падвядзенне вынікаў.

У ліку пераможцаў названага конкурсу — наш юны шаркаўчанін, вучань 3 класа Шаркаўшчынскай сярэдняй школы № 1 Віталій Балай. Дыплом упраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканка ма за першае месца юнаму мастаку з нашага гарадскога пасёлка ўручыў часова выконваючы абавязкі начальніка Шаркаўшчынскага РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Андрэй Міхайлавіч Протас. Віталік вельмі любіць маляваць, а для ўдзелу ў конкурсе ён з дапамогай алоўкаў намаляваў дружную міліцэйскую сям’ю, такую, у якой выхоўваецца і сам. Тата хлопчыка Іван Іванавіч Балай — старшы оперупаўнаважаны групы БЭЗ Шаркаўшчынскага РАУС, маці Ядзвіга Вітальеўна, працуе намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце ў Шаркаўшчынскай СШ № 1. Акрамя дыплома за перамогу  Віталік атрымаў і вялікі пакет са школьна-пісьмовымі прыладамі, якія абавязкова спатрэбяцца маленькаму вучню ў школе.

Віталік Балай — адзін з лепшых вучняў свайго класа. З мінулага года хлопчык наведвае заняткі па класе гітары і трубы ў дзіцячай школе мастацтваў, з задавальненнем чытае кнігі і займальныя  дзіцячыя энцыклапедыі. А ў ліку любімых захапленняў — маляванне. Віталій — актыўны ўдзельнік многіх творчых конкурсаў у нашым раёне, вось і на гэты раз, як бачна, журы высока ацаніла работу і талент юнага аўтара. Віншуем з заслужанай перамогай!

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.

960 (Копировать)



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *