Цікавая сустрэча, прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Высоцкага, прайшла ў аддзяленні дзённага знаходжання грамадзян пажылога ўзросту

Актуальное

IMG_4571 (Копировать)25 студзеня споўнілася 80 год з дня нараджэння Уладзіміра Высоцкага – паэта, акцёра, барда, куміра многіх  пакаленняў і аднаго з самых вядомых людзей у былым Савецкім саюзе. Яго вершы не друкавалі, а песні, якія спявала ўся краіна, не выпускалі ў эфір. Тым не менш згодна з нядаўнім апытаннем Усерасійскага цэнтра вывучэння грамадскай думкі ,  трэцяя частка расіян лічыць Высоцкага галоўным кумірам сярод сваіх знакамітых суайчыннікаў, якія жылі ў 20 стагоддзі. Уладзіміра Высоцкага ў гэтым рэйтынгу пераўзышоў толькі касманаўт Юрый Гагарын. Нямала прыхільнікаў творчасці Уладзіміра Высоцкага і сярод нашых землякоў. Таму 1 лютага ў аддзяленні  дзённага знаходжання грамадзян пажылога ўзросту ТЦСАН адбылася цікавая сустрэча, прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння гэтага ўнікальнага чалавека, якога Яўген Еўтушэнка назваў “поющий нерв эпохи”. Мерапрыемства арганізавалі і правялі супрацоўнікі аддзялення дзённага знаходжання грамадзян пажылога ўзросту разам з загадчыцай аддзела абслугоўвання і інфармацыі  раённай бібліятэкі Таццянай Райчонак і бібліятэкарам гэтага аддзела Святланай Шчуравай. Песні Уладзіміра Высоцкага прагучалі ў выкананні Алены Калесніковіч, педагога раённага цэнтра дзяцей і моладзі.  Супрацоўніцы бібліятэкі  падрыхтавалі літаратурна-музычную кампазіцыю, прысвечаную жыццю і творчасці Уладзіміра Высоцкага. Успаміны пра гэтага чалавека, яго вершы і песні, старонкі творчай біяграфіі – шчырая атмасфера сустрэчы нікога не пакінула раўнадушным. Словы ўдзячнасці за надзвычай цікавае мерапрыемства  арганізатарам выказалі прысутныя, прыхільнікі творчасці вядомага музыканта — наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання грамадзян пажылога ўзросту.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ. IMG_4550 (Копировать) IMG_4566 (Копировать)



1 комментарий по теме “Цікавая сустрэча, прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Высоцкага, прайшла ў аддзяленні дзённага знаходжання грамадзян пажылога ўзросту

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *