Распараджэннем старшыні Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта Д. М. Ламака з 6 лютага 2018 года на пасаду дырэктара камунальнага ўнітарнага прадпрыемства “Шаркаўшчынскі камбінат бытавога абслугоўвання” прызначана Ілона Рамуальдаўна Янчык, якая да гэтага часу працавала інструктарам па арганізацыі і тэхніцы гандлю аддзела арганізацыі гандлю кааператыўна-гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства “Полацкая ўніверсальная база” філіяла “Шаркаўшчынскі кансервавы завод”.
Ілона Рамуальдаўна нарадзілася ў нашым гарадскім пасёлку, у 2015 годзе закончыла УА “Полацкі гандлёва-тэхналагічны каледж” Белкаапсаюза, з 2016 года набывае вышэйшую адукацыю па спецыяльнасці “бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт” у Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі ў горадзе Горкі. У нашым гарадскім пасёлку жанчына працавала на розных пасадах у сферы гандлю. Поспехаў на новым і вельмі няпростым участку дзейнасці ў прысутнасці ўсяго калектыву Шаркаўшчынскага камбіната бытавога абслугоўвання Ілоне Рамуальдаўне пажадала намеснік старшыні райвыканкама Ірэна Францаўна Бука (на здымку).
Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.